Перайсьці да зьместу

Стывэн Дзюбуа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стывэн Дзюбуа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся1 траўня 1997(1997-05-01)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяшорт-трэкіст

Стывэн Дзюбуа (па-француску: Steven Dubois; нар. 1 траўня 1997 году) — канадзкі шорт-трэкіст. Алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён сьвету.

Дзюбуа ўпершыню далучыўся да зборнай Канады на Кубку сьвету ў 2017 годзе а на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году быў запасным гульцом. Ягоны першы поўны сэзон на Кубку сьвету адбыўся ў сэзоне 2018—2019 гадоў. Тады ж ён заваяваў бронзавыя мэдалі ў трох этапах Кубка сьвету ў бегу на 1500 мэтраў[2][3][4].

У наступным сэзоне канадзец выйграў свой першы індывідуальны забег Кубка сьвету на дыстанцыі на 500 мэтраў у Дрэздэне, таксама браў мэдалі іншых гатункаў[5][6]. На чэмпіянаце чатырох кантынэнтаў 2020 году, які стаў першым спаборніцтвам такога кшталту, Дзюбуа ўзяў срэбныя мэдалі ўва ўсіх пяці дысцыплінах, як 500, 1000 і 1500 мэтраў і эстафэце на 5000 мэтраў[7][8]. Дзякуючы гэтаму быў аб’яўлены пераможцам агульнага заліку першынства. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году стаў уладальнікам мэдалёў усіх гатункаў.

Улетку 2025 году атрымаў траўму сьцягна, праз што прапусьціў пачатак сэзону, але акрыяў перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі 2026 году[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]