Перайсьці да зьместу

Стоктан (Каліфорнія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стоктан
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Дата заснаваньня 1849
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Stockton[d] Кевін Лінкальн[d][1]
Геаграфія
Плошча 167,708 км²
Вышыня НУМ 4 м
Часавы пас PDT
Каардынаты 37°58′32″ пн. ш. 121°18′03″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 209
Паштовы індэкс 95201, 95202, 95203, 95204, 95205, 95206, 95207, 95208, 95209, 95210, 95211, 95212, 95213, 95215, 95219, 95267, 95269, 95296 і 95297
Сайт www.stocktongov.com
Стоктан на мапе ЗША ±
Стоктан
Стоктан
Стоктан
Стоктан
Стоктан
Стоктан

Сто́ктан (па-ангельску: Stockton) — места штату Каліфорнія, ЗША. Гэта 11-ы паводле колькасьці насельніцтва горад у Каліфорніі і 60-ы ў ЗША агулам, маючы 320 804 жыхароў згодна зь перапісам 2020 году[3]. Горад стаіць на рацэ Сан-Хаакін у паўночнай частцы аднайменнай даліны ў межах Каліфарнійскай даліны. Ён месьціцца ў паўднёва-ўсходнім кутку вялікай унутранай рачной дэльты, якая ізалюе яго ад іншых найбліжэйшых гарадоў, як то Сакрамэнта ды гарадоў Сан-Францыскай затокі.

Горад атрымаў сваю назву ў гонар камадора Амэрыканска-мэксыканскай вайны Робэрта Стоктана[4], стаўшы першай грамадой у Каліфорніі, якая займела назву, якая не паходзіла ані ад гішпанскай, ані ад індзейскіх моваў. З пашырэньнем абвадненьня, чыгуначных шляхоў і адкрыцьцём Стоктанскага порту ў 1933 годзе горад ператварыўся на лягістычны і камэрцыйны вузел.

Калі эўрапейцы ўпершыню зьявіліся ў рэгіёне сучаснага Стоктану, тэрыторыя была заселеная народам якутс. Яны будавалі свае вёскі на насыпах, каб трымаць жытло вышэй з прычыны рэгулярных паводак. Тут пачынаўся старажытны індзейскі шлях, якім карысталіся стагодзьдзямі. Адсюль праз даліну Сакрамэнта, перасякаючы Каскадныя горы, можна было трапіць на тэрыторыю сучаснага Арэгону[5].

Сустрэча Голта і Сўінтана.

Разьвітая сетка водных шляхоў у Стоктане і вакол яго стагодзьдзямі выкарыстоўвалася індзейцамі дзеля рыбалавецтва і навігацыі. Падчас каліфарнійскай залатой ліхаманкі рака Сан-Хаакін была суднаходнай для акіянскіх караблёў, што зрабіла Стоктан натуральным унутраным марскім портам і пунктам забесьпячэньня і адпраўкі для тых, хто накіроўваўся на пошукі золата. Пачынаючы зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя, Стоктан стаў транспартным вузлом рэгіёну, галоўным чынам дзеля перавозак сельскагаспадарчых грузаў. Горад быў афіцыйна інкарпараваны 23 ліпеня 1850 году паводле пастановы акруговага суду, а першыя гарадзкія выбары адбыліся 31 ліпеня 1850 году. У 1851 годзе горад Стоктан атрымаў сваю хартыю ад штату Каліфорнія.

24 лістапада 1904 году Бэнджамін Голт упершыню пасьпяхова выпрабаваў першую працаздольную машыну з тракам, дзеля таго, каб можна было араць вільготныя сельскагаспадарчыя землі дэльты ракі Сан-Хаакін[6]. 22 красавіка 1918 году палкоўнік брытанскай арміі Эрнэст Данлап Сўінтан наведаў Стоктан падчас туру па ЗША. Брытанская і француская войскі выкарыстоўвалі сотні трактароў Holt дзеля буксаваньня цяжкіх гарматаў і забясьпечаньня падчас Першай сусьветнай вайны, таму Сўінтан публічна выказаў падзяку Голту і ягоным рабочым за іхны ўнёсак у ваенныя намаганьні. У 1914—1915 гадах Сўінтан выступаў за стварэньне браняванай баявой машыны на базе трактароў Holt, але бяз посьпеху[7].

  1. http://www.stocktonca.gov/government/council/mayor.html
  2. перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  3. Explore Census Data. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 09.2025 г.
  4. Register of the Stockton (Calif.) Public Documents, 1947-. Online Archive of California. Архіўная копія ад 07.2018 г.
  5. Archaeological Investigations of the Siskiyou Trail Cascade-Siskiyou National Monument Jackson County Архіўная копія ад 02.2023 г.
  6. Pernie, Gwenyth Laird (03.2009) Benjamin Holt (1849–1920): The Father of the Caterpillar tractor Архіўная копія ад 03.2012 г.
  7. «Eyewitness, being Personal Reminiscences of Certain Phases of the Great War, Including the Genesis of the Tank». by Major-General Sir Ernest D. Swinton. (Garden City, N.Y., Doubleday, Doran & Company, Inc., 1933). Throughout.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]