Перайсьці да зьместу

Стасеўка (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Стасеўка (Бабруйскі раён)»)
Стасеўка, трансьліт. Stasieŭka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Бабруйскі
Сельсавет Вішнёўскі
Першыя згадкі XIX стагодзьдзе
Часавы пас
Каардынаты 52°58′31″ пн. ш. 29°19′31″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 254 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 225
Паштовы індэкс 213832
СААТА 7208812061
Нумарны знак 6
Стасеўка на мапе Беларусі ±
Стасеўка
Стасеўка
Стасеўка
Стасеўка
Стасеўка
Стасеўка

Ста́сеўка[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Стасеўка ўваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету.

У 1844 годзе вёска, 25 двароў, 213 жыхароў, у складзе памешчыцкага маёнтку Каралеўская Слабада Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе налічвалася 909 жыхароў, 110 гаспадарак. У 1913 годзе адчыненая земская школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «На варце», меліся кузьня ды млын. У 1986 годзе цэнтар калгасу імя Фрунзэ. Ёсьць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, цэх па вырабе кошыкаў ды мётлаў, лесапільня, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, ветучастак, 2 крамы. Дом культуры, АТС, КБО.

Каля ўсходняй ускраіны вёскі знаходзіцца Стасеўскае радовішча пяскоў (пэрспэктыўныя запасы 27,3 млн м³).

  • 2010 год — 254 жыхары
  • 2007 год — 338 жыхароў, 157 двароў[2]
  • 1999 год — 387 жыхароў

Пляніроўка вёскі квартальная: дзьве галоўныя вуліцы арыентаваныя шыротна, уздоўж ракі, забудаваны двухбакова пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

  • Познамэзалітычная стаянка дняпроўска-дзьвінскай культуры за 750 мэтраў на захад ад вёскі, на 2-й надпоплаўнай тэрасе правага берага ракі Бярэзіна[3].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 76
  2. Стасеўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 207.
  3. Ксяндзоў У. П. Стасеўка. // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. — Менск, 1993. — С. 588.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Стасеўка (Магілёўская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў