Стары касьцёл (Вялейка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Стары касьцёл
Стары касьцёл
Стары касьцёл
Краіна Беларусь
Места Вялейка
Канфэсія Расейская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата скасаваньня 1945

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа[1][a] — помнік архітэктуры XIX ст. у Вялейцы. Знаходзіўся ў цэнтры места, на рагу Рынку і Асіпаўскай вуліцы. Твор архітэктуры клясыцызму.

У другой палове XIX ст. помнік пацярпеў ад маскоўскай перабудовы пад царкву Сьвятога Георгія Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Па Другой сусьветнай вайне яго зьнішчылі савецкія ўлады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нерэалізаваны праект, 1840 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З XVI ст. Вялейка была цэнтрам староства Ашмянскага павету. Тады ж у старосьцінскім палацы пачала дзейнічаць каталіцкая капліца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтэнтычны выгляд, 1861 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Вялейка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзейнічаць. У 1810 годзе яна згарэла. У 1840 годзе зьявіўся праект касьцёла, дазволу на будаваньне якога, аднак, расейскія ўлады ня далі з прычыны актыўнага ўдзелу жыхароў Вялейкі ў вызвольным пастаўньні (1830—1831)[2]. У 1862 годзе кс. Севярын Мікутовіч пачаў будаваць у Вялейцы першы мураваны касьцёл. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) улады Расейскай імпэрыі адабралі незавершаны будынак (будаваньне спынілася на этапе ўнутранага аздабленьня[2]) у каталікоў і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1874 годзе касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі і асьвяцілі як Георгіеўскую царкву. Хоць Вялейка была цэнтрам дэканату, вернікі мусілі былі доўгі час карыстацца невялікай капліцай. Толькі па маніфэсьце аб свабодзе сумленьня ў 1906 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла[3].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі будынак не вярнулі каталікам, у ім працягвала дзейнічаць царква ПАПЦ.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі помнік. Пазьней на яго месцы паставілі прыбудову да ўнівэрсальнай крамы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Атынкаваныя фасады падзяляліся аркавымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках і кутах.

Па маскоўскай перабудове галоўны фасад набыў 3-лопасьцевы франтон, над вежамі ўзьвялі высокія шатры з купаламі-цыбулінамі, над дахам у цэнтры — магутны 8-гранны барабам таксама з высокім шатром і купалам-цыбулінай.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Касьцёл не пасьпелі кансэкраваць, таму гэта, відаць, меркаваны тытул

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 399.
  2. ^ а б Ганчар С. Нерэалізаваная гісторыя: праекты цэркваў і касцёлаў, якія не былі пабудаваны ў Вілейцы // Шлях Перамогі. 21 сьнежня 2018 г.
  3. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 70.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]