Стары Фальварак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стары Фальварак
трансьліт. Stary Faĺvarak
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Лельчыцкі
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва: 215 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247860
СААТА: 3228832016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′49″ пн. ш. 28°22′24″ у. д. / 51.83028° пн. ш. 28.37333° у. д. / 51.83028; 28.37333Каардынаты: 51°49′49″ пн. ш. 28°22′24″ у. д. / 51.83028° пн. ш. 28.37333° у. д. / 51.83028; 28.37333
Стары Фальварак на мапе Беларусі ±
Стары Фальварак
Стары Фальварак
Стары Фальварак
Стары Фальварак
Стары Фальварак
Стары Фальварак

Стары́ Фальва́рак[1] (таксама — Падво́рак[1]; з 1964 году — Пабе́днае[1]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на ўсход ад шашы Р36, за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 73 км на захад ад чыгуначнай станцыі Ельску. Стары Фальварак уваходзіць у склад Лельчыцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомы з 2-й палавіны XIX — пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1964 годзе паселішча перайменавалі.

У красавіку 1943 году нямецкія захопнікі спалілі вёску і забілі 10 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 17 двароў, каля 70 жыхароў; 1917 год — 23 двары, 193 жыхары; 1940 год — 54 двары, 274 жыхары; 1998 год — 91 двор, 228 жыхароў; 1999 год — 239 жыхароў; 2000 год — 93 двары, 236 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 215 жыхароў

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатковая школа, клюб, крама. Дзейнічае экспэрымэнтальная база «Убарць».

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзіма генэрал-маёра Дз. I. Маркоўскага.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 217

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]