Перайсьці да зьместу

Стары Новы год

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяткаваньне Старога новага году

Стары Новы год — гэта незвычайнае сьвята, якое ўзьнікла ў выніку пераходу зь юліянскага календара на грыгарыянскі. Паколькі розьніца паміж стылямі складае 13 дзён, праваслаўныя вернікі й многія жыхары постсавецкіх краін працягваюць адзначаць надыход году ў ноч з 13 на 14 студзеня. Гэта дазваляе вернікам сустрэць сьвята ўжо пасьля заканчэньня Піліпаўскага посту.

У народным календары вечар 13 студзеня называюць Шчодрым вечарам або Багатай куцьцёй. У адрозьненьне ад поснай вячэры перад Калядамі, на стол ставяць самыя лепшыя мясныя стравы: каўбасы, халадзец і смажанае парася, якое лічылася сымбалем урадлівасьці. Галоўнай стравай застаецца куцьця, якую гэтым разам шчодра запраўляюць маслам, малаком або шкваркамі.