Староства (Вялікае Княства Літоўскае)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Староства (ВКЛ)»)

Староства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная і гаспадарчая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стагодзьдзях, якую вялікі князь (кароль) даваў на часовае карыстаньне фэўдалам за службу[1].

З 1562 року ўладальнікі старостваў уносілі ў дзяржаўны скарб на ўтрыманьне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.

Пэрыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў ягоным кіраваньні і прызначалася на ягонае ўтрыманьне.
  • Нягродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне, якое здавалася ў арэнду і не было зьвязанае з выкананьнем абавязкаў гродавага старосты.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 559.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]