Старая пушча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Старая пушча — лясны масіў у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці, на паўночным усходзе ад вёскі Даўгінава. Плошча 0,9 тыс. га.

Пераважаюць кісьлічныя ельнікі і вытворныя ад іх бярэзьнікі ды асіньнікі. Шэраалешнікавыя лясы займаюць ускраіны пушчы. У дрэвастоях сустракаецца дуб звычайны. У падлеску ляшчына, брызгліна барадаўчатая, бружмель лясны. На захад ад пушчы працякае рака Волта, усходняя частка ляснога масіва ў складзе вадаахоўнай зоны Заходняй Дзьвіны.

Папулярнае месца турызму і адпачынку.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9