Старажоўшчына (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старажоўшчына
трансьліт. Staražoŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Квасевіцкі
Насельніцтва: 334 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225262
СААТА: 1234838028
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′44″ пн. ш. 25°11′23″ у. д. / 52.76222° пн. ш. 25.18972° у. д. / 52.76222; 25.18972Каардынаты: 52°45′44″ пн. ш. 25°11′23″ у. д. / 52.76222° пн. ш. 25.18972° у. д. / 52.76222; 25.18972
Старажоўшчына на мапе Беларусі ±
Старажоўшчына
Старажоўшчына
Старажоўшчына
Старажоўшчына
Старажоўшчына
Старажоўшчына

Старажо́ўшчына[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая пісьмовая згадка пра вёску датуецца 23 кастрычнікам 1597 году, як уладаньне князя Рыгора Сангушкі Кашырскага[2]. «В том селе всех волох осмь, моргов двадцать, кроме волок двох и моргов осьми, которых уживает в том селе пан Ян Корпачевский на службе боярской». Гэтую зямлю (прыкладна 195 га) абраблялі 17 сялянскіх гаспадарак (у дакумэнце прыводзіцца сьпіс гаспадароў і іх дарослых сыноў).

14 ліпеня 1632 году новы ўладальнік маёнтку Косава канцлер Вялікага князя Літоўскага Леў Сапега склаў тэстамэнт, у якім касьцёлу ў Косаве «надае на вечныя часы вёску Старажэвічы»[3].

У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 438 чалавек.

Па непацьверджаных зьвестках вёску падчас вайны спалілі савецкія партызаны[4].

Да 17 верасьня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Косаўскага сельсавету[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 334 чалавекі
  • 1999 год — 372 чалавекі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 154
  2. ^ Акты ВКЛ, т.14, ст.614
  3. ^ Sapiehonee, т.1, ст.182
  4. ^ Ліст у рэдакцыю Наша Ніва, № 23 (180), 5—12 чэрвеня 2000 г.
  5. ^ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» (рас.)