Станіслаў Пэнкаля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Станіслаў Пэнкаля
Stanisław Pękala
Дэпутат Заканадаўчага сойму Польшчы
1919 — 1922
Прэзыдэнт: Юзэф Пілсудзкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 красавіка 1887
Бжазова Гаць
Памёр: 10 верасьня 1939
Кураў
Партыя: Польская народная партыя «Вызваленьне»
Узнагароды:
Ордэн Крыж Незалежнасьці

Станіслаў Пэнкаля (па-польску: Stanisław Pękala; нар. 5 красавіка 1887 году ў Бжазовай Гаці — пам. 10 верасьня 1939 году ў Кураве) — польскі грамадзкі і палітычны дзяяч.

Зь сялянскай сям’і. Удзельнічаў у кансьпірацыі супраць царскай улады. Быў сябрам Баявой арганізацыі Польскае Сацыялістычнае Партыі. Яго тры браты, таксама сацыялісты, былі расстраляныя расейцамі ў 1906 годзе. Да 1914 году знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам. За часам Першай сусьветнай вайны належаў да Польскай вайсковай арганізацыі. У 1918 годзе быў арыштаваны аўстрыйцамі за ўдзел у патрыятычных дэманстрацыях. Дабравольцам удзельнічаў у вайне з бальшавікамі. За часам вольнай Польшчы належаў да сялянскіх партыі. У 1919—1922 гадох быў дэпутатам Заканадаўчага сойму. Быў таксама войтам або намесьнікам войта Курава (дакладных зьвестак няма). Быў заснавальнікам гміннай крэдытнай касы й сябрам яго кантрольнай камісіі. Загінуў падчас бамбардзіроўцы Курава.

Быў узнагароджаны Крыжам Незалежнасьці (1937).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stanisław Pękala, w: Posłowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939: słownik biograficzny. T. 4. M-P, Piotr Majewski; red. nauk. Grzegorz Mazur; Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2009, s. 351—352 (пол.)