Станіслаў Кашпарак
| Станіслаў Кашпарак | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 чэрвеня 1996 (29 гадоў) | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Арабі[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| —2015 | Зубржы[d] | |
| 2015—2018 | Балатонфюрэд[d] | |
| 2018—2021 | Пік Сэгед | |
| 2021—2022 | БГК імя Мяшкова | |
| 2022—2025 | Дынама Бухарэст | |
| 2025 | Аль-Аглі[d] | |
| 2025— | Аль-Арабі[d] | |
| Зборныя | ||
| 2017— | Чэхія | |
Станіслаў Кашпарак (па-чэску: Stanislav Kašpárek; нар. 11 чэрвеня 1996 году) — чэскі гандбаліст эгіпецкага клюбу «Аль-Аглі» і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кашпарак пачаў сваю кар’еру на радзіме ў клюбе «Зубржы». У 2014 годзе быў абраны галоўным талентам краіны і ўжо ў наступным годзе пераехаў у Вугоршчыну, дзе прыяднаўся да клюбу «Балатонфюрэд». Пазьней быў заўважаны больш моцным вугорскім клюбам «Пікам», зь якім склаў працоўную дамову з гэтай камандай у 2018 годзе. Зь «Пікам» у 2019 годзе заваяваў Кубак Вугоршчыны, а ў 2021 годзе ў шыхтах дружыны стаў чэмпіёнам краіны. У 2021 годзе прыяднаўся да беларускага клюбу «БГК імя Мяшкова», замяніўшы басьнійца Марка Паніча[1][2]. У сэзоне 2021—2022 гадоў бараніў колеры каманды, разам зь якой у 2022 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі. З сэзону 2022—2023 гадоў гандбаліст гуляе за румынскі клюб «Дынама»[3]. Перед пачаткам клюбнага чэмпіянату сьвету 2025 году далучыўся да эгіпецкага клюбу «Аль-Аглі»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Станислав Кашпарек». Афіцыйны сайт БГК імя Мяшкова.
- ↑ Переход Станислава Кашпарека из «Пика» в «Мешков Брест» входит в десятку лучших трансферов этого лета по версии официального сайта ЕГФ. Быстрый центр.
- ↑ Румыния. Официально. Правый полусредний белорусского «Бреста» Станислав Кашпарек продолжит карьеру в бухарестском «Динамо». Быстрый центр.
- ↑ Экс-мешковец Станислав Кашпарек на время клубного чемпионата мира будет защищать цвета египетского "Аль-Ахли" (рас.). Быстрый центр (2025-09-23). Праверана 2025-10-12 г.