Антон Прушынскі
Антон Прушынскі | |
| Дата нараджэньня | 1826 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 15 ліпеня 1895[1] |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | фатограф |
| Бацька | Антоні Прушынскі[d] |
| Маці | Роза Станьская[d] |
| Дзеці | Конрад Прушынскі |

Антон Станіслаў Прушынскі (1826—1895[2]) — менскі фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі. Аўтар вядомага фатаздымка Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Арыгінал здымку Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча захоўваецца ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1852 году Прушынскі выканаў ролю «Караля Лятальскага» падчас прэм’еры спэктаклю «Сялянкі» ў Менску.
У 1863 годзе арыштаваны за ўдзел у паўстаньні. Высланы ў Томск. Яго жонка Палагея з Кулакоў разам зь дзецьмі адправілася за мужам у выгнаньне[3]. Пасьля вяртаньня з высылкі зьехаў у Польшчу.
Пра Прушынскага згадваў часопіс «Фотографической иллюстрации» № 8—9 за 1863 год: «Дзьве адзіныя ў горадзе фатаграфіі, першая Прушынскага, даволі недасьведчанага фатографа, які карыстаецца падтрымкай польскага насельніцтва і ў цяперашні час арыштаваны за ўдзел у мецяжы, — другая Якава Аляксандравіча Брафмана, выдатнага фатографа, што заслугоўвае па майстэрстве сваім заняць найганаровейшае месца ў коле нашых расейскіх фатографаў»[4].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Казімер Прушынскі (1875—1945) — сын Антона, польскі фатограф
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ↑ https://web.archive.org/web/20100921133600/http://www.konradproszynski.pl/fotografie.asp konradproszynski.pl
- ↑ Гісторыя фотапартрэта Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, зробленага першым беларускім фатографам Антонам Прушынскім Генадзь Кісялёў, «Мастацтва Беларусі». 1984. № 6
- ↑ Што зьмяняе чалавека, Сяргей Харэўскі, Наша Ніва, 4 лютага 2008