Станькаў
| Станькаў лац. Stańkaŭ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Станькаўскі |
| Першыя згадкі | XV стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 186 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1692 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Паштовы індэкс | 222731 |
| Нумарны знак | 5 |
| Станькаў на мапе Беларусі ± Станькаў | |
Ста́нькаў[1] (афіцыйная назва — Станькава[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Рапусе. Цэнтар сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1692 чалавекі. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Узду.
Станькаў — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Станькаў утварыўся ад памяншальнай формы імя Станіслаў[2].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Станькаў[3][4]. Форма Станькава (рас. Станьково) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першы пісьмовы ўпамін пра Станькаў як сяло ў валоданьні Дарагастайскіх датуецца 1407 годам. Пазьней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 году — Чапскія.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Станькаў увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. На 1588 год у мястэчку было 30 двароў, касьцёл, царква, рынак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Станькаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні[6]. У пачатку XIX ст. мястэчка стала цэнтрам ключу. З 1815 году тут працаваў сьпіртзавод, у 1858 годзе збудавалі царкву Сьвятога Мікалая Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1863 годзе адкрылася сельская прыходзкая школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 годзе — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Эмэрык Чапскі стварыў музэй з уласных збораў. У 1876 годзе мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. На 1886 год у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходзкая школа, лякарня.
У Першую сусьветную вайну тут некаторы час разьмяшчаўся штаб расейскай 4-й арміі Заходняга фронту. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Станькаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1970 год у Станькаве было 196 двароў, на 1998 год — 213, на 2001 год — 684, на 1 студзеня 2004 году — 700. У 2000-я гады Станькаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Царква, каля 1900 г.
- Палац, да 1918 г.
- Паркавы фасад, да 1918 г.
- Парк, да 1918 г.
- Інтэр’ер палаца, да 1918 г.
- Бібліятэка ў палацы, да 1918 г.
- Скарбчык, да 1918 г.
- Палац, 1918 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фэльчарска-акушэрскі пункт, кінатэатар, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Могілкі старыя каталіцкія
- Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (1858)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Палац Чапскіх (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Станькава
- Скарбчык сядзібы Чапскіх
- Брама
- Дом
- Флігель
- Сьвіран
- 500-гадовы дуб
- Каскад на рацэ Рапусе
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Марат Казей (1929—1944) — піянэр-партызан, Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна)
- Эмэрык Чапскі (1828—1897) — дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 184.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 359.
- ↑ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё Свабода. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
- ↑ Тарасевіч Л. Святыя руіны ажываюць(недаступная спасылка) // Звязда. — № 8 (13). — 22 жніўня 2007 г.
- ↑ Каспяровіч В. Эвалюцыя тапанімічных назваў Койданаўшчыны. — Менск: БДТУ, 2014. С. 18.(недаступная спасылка)
- ↑ Jelski A. Stańków // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 210.
- ↑ Валахановіч А. Станькава // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 405.
- ↑ Валахановіч А. Станькава // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 404.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 151.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 690.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Станькава, Radzima.org
- Станьково: история и новости — сайт деревни
- Станькава: сядзіба Гутэн-Чапскіх(недаступная спасылка)
| ||||||||