Станожкі
| Станожкі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Членістаногія |
| Падтып | Ракападобныя |
| Кляса | Вышэйшыя ракі |
| Атрад | Раўнаногія |
| Падатрад | Станожкі |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Oniscidea | |
Станожкі, бабура[1] (Oniscidea) — сямейства раўнаногіх ракападобных (Isopoda).
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цела авальнае, зьверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразьвітая і вельмі малая, другая моцна разьвітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупальцаў. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; ўсе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; ўнутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цьвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласьці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыханьня; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |