Стакгольмская ратуша
Выгляд
Стакгольмская ратуша (па-швэдзку: Stockholms stadshus) — адна з галоўных турыстычных славутасьцяў Стакгольму.
Будынак быў пабудаваны ў 1911—1923 гадах паводле праекту Рагнара Эстбэрга (Ragnar Östberg). У ратушы праходзяць пасяджэньні гарадзкіх уладаў, праводзяцца важныя палітычныя перамовы, а таксама праходзіць банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскай прэміі. Экскурсіі па залях ратушы магчымыя толькі з экскурсаводам. Вышыня ратушы — 106 м.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Стакгольмская ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў