Юры Радзівіл (ваявода наваградзкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Радзівіл
Юры Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758
Юры Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 лютага 1721
Памёр 13 сьнежня 1754
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Фаўстын Радзівіл
Барбара з Завішаў
Жонка Салямэя Ганна з Сапегаў
Дзейнасьць палітык

Юры Радзівіл (4 лютага 1721, Зьдзецел Наваградзкага ваяводзтва — 13 сьнежня 1754) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградзкі1746).

Трымаў Любашанскае і Наваградзкае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салямэя Ганна Сапега

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Фаўстына, ваяводы наваградзкага, і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштапа, Альбрэхта і Станіслава.

Навучаўся ў піярскім «Калегіюм Нобіліюм» у Варшаве. Ягонай палітычнай кар’еры спрыяў Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька». Абріаўся паслом на сойм 1746, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1744.

У 1744 зрабіўся палкоўнікам гусарскай харугвы знаку каралевіча Фрыдэрыка Хрысьціяна.

Ажаніўся з Салямэяй Ганнай Сапяжанкай. Не пакінуў нашчадкаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Радзівіл Ежы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 489.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]