Трубчэўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трубчэўскі раён
Трубчевский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Трубчэўск
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 40 300
Плошча 1820 км²
Месцазнаходжаньне Трубчэўскага раёну
Трубчэўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48352
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Трубчэўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Трубчэўск.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 1820 км².

Гідралёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя рэкі — Дзясна, Няруса (прыток Дзясны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зьвязку з увядзеньнем у СССР новай сыстэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, у 1929 годзе тэрыторыя Бранскай губэрні была падзеленая на раёны, якія з 1 кастрычніка былі ўлучаныя ў склад новаўтворанай Заходняй вобласьці. Адным з такіх раёнаў быў Трубчэўскі.

У 1937 годзе Трубчэўскі раён, у ліку іншых раёнаў, быў улучаны ў склад ізноў утворанай Арлоўскай вобласьці.

5 ліпеня 1944 году Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, увайшоў і Трубчэўскі раён.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 2 мескія і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Аляшанка
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Гнілёва
  • Манастыр Спаса-Праабражэнскі і гарадзішча ў в. Кветунь
  • Царква Сьв. Якіма й Ганны ў в. Любажычы
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Любец
  • Царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў в. Піліпавічы
  • Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Плюскаў
  • Царква Сьв. Мітрафана ў в. Рабчоўск
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Радуціна
  • Царква Маці Божай Смаленскай у в. Ратчына
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Семачкі
  • Царква Сьв. Духа ў в. Сялец
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Цішына

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]