Віктар Гардзей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Гардзей
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 жніўня 1946(1946-08-19) (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, паэт, празаік
Мова беларуская мова[1], француская мова[1], нямецкая[1] і ангельская мова[1]
Узнагароды

Ві́ктар Канстанці́навіч Гардзе́й (нар. 19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы[2], Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасьля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газэты «Будаўнік камунізму». 3 1966 году — у ганцавіцкай раённай газэце «Савецкае Палессе»[3] (загадчык аддзелу ліставаньня, адказны сакратар, намесьнік рэдактара).

3 пераездам у Менск у 1983 годзе працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1985—1990 гадох працаваў рэдактарам аддзелу флёры і літаратуры ў часопісе «Родная прырода»[4]. Ад 1989 году — старэйшы літсупрацоўнік аддзелу прозы часопісу «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазьней зноў у часопісе «Маладосць» (намесьнік галоўнага рэдактара). Да 2010 году працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзелу прозы і паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва».

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1979 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1963 годзе, калі было надрукавана яго першае апавяданьне «Памылка».

Паэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1975 — «Касавіца»
  • 1976 — «Чырвоны грабеньчык»
  • 1978 — «Верасное палясоўе»
  • 1982 — «На арэхавай палянцы»
  • 1983 — «Засевак Радзімы»
  • 1985 — «Незабудкі азёр»
  • 1988 — «Узрушэньне»
  • 1988 — «Коцікі на вярбе»
  • 1989 — «Мой тата — трактарыст»
  • 1994 — «Дзікая пчала»

Проза[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1984 — «Дом з блакітнымі аканіцамі»
  • 1988 — «Карані вечнага дрэва»
  • 1995 — «Уратуй ад нячыстага»
  • 1996 — «Ці то грэбля, ці то гаць»

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
  • Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007)
  • У вёсцы Малыя Круговічы да 50-годзьдзя пісьменьніка імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў, а на месцы дому, дзе ён жыў у 2017 годзе ўсталяваны памятны знак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]