Вэстэрботэн (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэстэрботэн
па-швэдзку: Västerbottens län
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Умеа
Дата ўтварэньня 1638[1]
Ляндсгёўдынг Магдалена Андэрсан
Насельніцтва (2017)
268 067 (14-е месца)
Шчыльнасьць 4,84 чал./км²
Плошча 55 432 км² (2-е месца)
Шырата Паўночная 64°20’41
Даўгата Усходняя 18°18’51
Лэн Вэстэрботэн на мапе Швэцыі
Вэстэрботэн на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-AC
Код аўтам. нумароў AC
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вэстэрботэн (па-швэдзку: Västerbottens län) — лэн, разьмешчаны ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Вэстэрботэн і Ляплянд, часткова ў Онгерманляндзе, і зусім невялічкая незаселеная частка — у Емтляндзе. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Вэстэрнорлянд і Нарботэн, а на захадзе — з Нарвэгіяй. Адміністрацыйны цэнтар — Умеа.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуны лэну Вэстэрботэн

Лэн Вэстэрботэн разьмешчаны на поўначы Швэцыі і падзяляецца на 15 камунаў. На ўсходзе абмываецца Батнічным залівам. Насельніцтва лэну складае больш за 268 тыс. чал. (па стане на 30 верасьня 2017).

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстэрботэн зьяўляюцца Ўмеа (83 249 чал.), Шэлефтэа (35 516 чал.), Люксэле (8 545 чал.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэстэрботэн (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942