Асадзі Тусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асадзі Тусі
ابونصر علی بن احمد اسدی طوسی
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Абу Наср Алі ібн Ахмад Асадзі Тусі
Нарадзіўся 1000
Памёр 1072
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, пісар
Мова пэрсыдзкая мова і таджыцкая мова

Абу Наср Алі ібн Ахмад Асадзі Тусі (па-пэрсыдзку: ابونصر علی بن احمد اسدی طوسی‎; пачатак XI стагодзьдзя, Тус, Вялікі Харасан — канец 1080-х, Тэбрыз) — пэрсыдзкі паэт, мовазнаўца і аўтар, найбольш вядомы дзякуючы гераічнаму твору «Гаршаспнамэ», напісанаму ў стылі «Шагнамэ»[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра жыцьцё Асадзі Тусі захаваліся ўрыўкавыя зьвесткі. Першыя дваццаць гадоў жыцьця ён правёў у Тусе. У выніку частых нашэсьцяў варожых цюрскіх плямёнаў вымушаны быў пакінуць бацькаўшчыну і выправіўся ў іранскую правінцыю Азэрбайджан, дзе заставаўся да самай сьмерці. Прыкладна з 1018 да 1038 року быў паэтам пры двары дэйлеміта Абу Насра Джастана.

Сваю фундамэнтальную працу «Гаршаспнамэ» напісаў падчас перабываньня ў Нахічэвані. Апошнія гады жыцьця быў паэтам пры двары шэдадыдзкага эміра Манучэіра ібн Шавура, валадара Ані. Пахаваны ў Тэбрызе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш значны твор — паэма-маснаві «Гаршасп-намэ» (Кніга [або эпас] пра Гаршаспа, 1064—1066), прысьвечаная Абу Далафу, валадару Нахічэвані. Склаў таксама слоўнік сучаснай пэрсыдзкай мовы (па-пэрсыдзку: فرهنگ لغت فرس‎). Захаваліся пяць ягоных «Маназаратаў» (па-пэрсыдзку: مناظرات‎) (Дыспуты ў паэтычнай форме між двума людзьмі, аб’ектамі ці паняцьцямі).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Asadi Tusi, Abu Mansur Ali ibn Ahmed (анг.) Вялікая савецкая энцыкляпэдыя, 3-е выд.. TheFreeDictionary.com (1970—1979). Праверана 20 лістапада 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Пэрсыдзкая літаратура