Аляксандар Павал Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Павал Сапега
Аляксандар Павал Сапега
Аляксандар Павал Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 верасьня 1672
Памёр 4 студзеня 1734
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Казімер Ян Сапега
Крыстына з Глябовічаў
Жонка Марыя Крыстына дэ Бецюн
Дзеці Людвіка Марыя, Казімер Лявон, Юзэф Станіслаў, Міхал Антоні, Марыя

Аляксандар Павал Сапега (8 верасьня 1672 — 4 студзеня 1734, Вільня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік вялікі літоўскі (1692), маршалак надворны літоўскі (1692—1698) і вялікі літоўскі (1698—1703, 1705—1708 і з 1713)[2].

Валодаў Друяй, Іказьню, Сапежынам, Дуброўнам і інш.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надмагільле А. П. Сапегі ў касьцёле трынітарыяў у Вільні. М. Янушэвіч, 1857[3]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Яна, ваяводы віленскага, і Крыстыны з Глябовічаў. Меў братоў Юрыя Станіслава, ваяводу амсьціслаўскага, і Міхала Францішка, генэрал-лейтэнанта і канюшага вялікага літоўскага.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу (Браневе), у 1685—1689 гадох працягваў адукацыю ў Парыжы.

У 1692 годзе браў удзел у малдоўскай выправе Яна Сабескага, па чым атрымаў урады чашніка вялікага і маршалка надворнага літоўскага. Па абраньні на сталец Аўгуста Моцнага атрымаў ад яго ўрад маршалка вялікага літоўскага.

Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700 году, у часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) стаў на бок швэдаў, караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму ўрад маршалка вялікага літоўскага (1705—1708). У 1709 годзе абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу. Па аднаўленьні ўлады Аўгуста Моцнага перайшоў у палітычную апазыцыю.

У 1691 годзе ажаніўся з Марыяй Крыстынай (1677—1721), дачкой маркіза Францішка Гастона дэ Бецюн (1638—1692), францускага амбасадара ў Рэчы Паспалітай, і Людвікі Марыі д’Арк (1638—1728), пляменьніцы каралевы і вялікай княгіні Марыі Казімеры Сабескай, удавой маршалка вялікага літоўскага Станіслава Казімера Радзівіла (1648—1690). У шлюбе нарадзіліся дзеці:

  • Людвіка Марыя (1695—1768), 1-ы муж з 1711 году граф Аляксандар Дамінік Веляпольскі (пам. 1725), 2-гі муж з 1730 году падстолі вялікі літоўскі Антоні Міхал Патоцкі (пам. 1766)
  • Казімер Лявон (1697—1738), генэрал літоўскай артылерыі
  • Юзэф Станіслаў (1708—1754), біскуп віленскі
  • Міхал Антоні (1711—1760), падканцлер вялікі літоўскі
  • Марыя

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  3. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 77.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]