Грамадзянская супольнасьць: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: da:Civilsamfundet |
д r2.5.5) (робат дадаў: ro:Societate civilă |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
[[pl:Społeczeństwo obywatelskie]] |
[[pl:Społeczeństwo obywatelskie]] |
||
[[pt:Sociedade civil]] |
[[pt:Sociedade civil]] |
||
[[ro:Societate civilă]] |
|||
[[ru:Гражданское общество]] |
[[ru:Гражданское общество]] |
||
[[sq:Shoqëria Civile]] |
[[sq:Shoqëria Civile]] |
Вэрсія ад 13:25, 9 траўня 2011
Грамадзянская супольнасьць — сукупнасьць цывільных і сацыяльных арганізацыяў і аб’яднаньняў, якія ствараюць аснову функцыянаваньня грамадзтва як супрацьлегласьць сілавым структурам дзяржавы (незалежна ад палітычнай сыстэмы дзяржавы) і камэрцыйным інстытутам рынку.
Вызначэньне
Існуе мноства вызначэньняў панятку грамадзянскай супольнасьці ў сучасным сэнсе. Тыповым прыкладам можна лічыць працоўнае вызначэньне Цэнтру грамадзянскай супольнасьці Лёнданскай школы эканомікі:[1]
Грамадзянскай супольнасьцю зьяўляецца сукупнасьць добраахвотных супольных дзеяньняў вакол агульных інтарэсаў, мэтаў і каштоўнасьцяў. У тэорыі, яе арганізацыйныя формы адрозьніваюцца ад адпаведных у дзяржаве, сям’і альбо на рынку, але на практыцы межы паміж дзяржавай, грамадзянскай супольнасьцю, сям’ёй і рынкам звычайна зьяўляюцца складанымі, недакладнымі і спрэчнымі. Грамадзянская супольнасьць звычайна ахоплівае разнастайнасьць сфэраў, дзеяньняў і арганізацыйных формаў, якія могуць зьмяняцца ў залежнасьці ад іх ступені фармальнасьці, аўтаномнасьці і моцы. Грамадзянская супольнасьць часта складаецца з дабрачынных і няўрадавых арганізацыяў, грамадзкіх групаў, жаночых суполак, рэлігійных аб’яднаньняў, прафэсіянальных асацыяцыяў, гандлёвых зьвязаў, групаў самадапамогі, сацыяльных рухаў, бізнэс-згуртаваньняў, кааліцыяў і групаў падтрымкі. | ||
Крыніцы
- ^ What is civil society? // Цэнтар грамадзянскай супольнасьці, Лёнданская школа эканомікі
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |