Кандэнсатар: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне з ru:Электрический конденсатор&oldid=34101734 |
дапаўненьне з http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%81%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%80&oldid=754792 |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
== Мінуўшчына == |
== Мінуўшчына == |
||
У [[1745]] року ў [[Лейдэн]]е нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык [[Пітэр ван Мушэнбрук]] выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «[[лейдэнскі слоік]]». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней<ref>«Курс Физики» профессора физико-математических наук А.Гано, перевод Ф.Павленко В.Черкасова, 1882 год.</ref>. |
У [[1745]] року ў [[Лейдэн]]е нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык [[Пітэр ван Мушэнбрук]] выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «[[лейдэнскі слоік]]». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней<ref>«Курс Физики» профессора физико-математических наук А.Гано, перевод Ф.Павленко В.Черкасова, 1882 год.</ref>. |
||
Назву «кандэнсатар» даў [[Алесандра Вольта]] ў 1782 годзе (ад італьянскага ''condensatore''), падкрэсьліўшы здольнасьць прылады назапашваць большы [[электрычны зарад]] у параўнаньні са звычайным ізаляваным правадніком. І хоць у ангельскай мове назва ''condensor'' лічыцца архаічнай (сучасная назва — ''capacitor''), у большасьці эўрапейскіх моваў ужываюцца вытворныя ад ''condensatore'' назвы. |
|||
== Пазначэньне на электрычных схемах == |
== Пазначэньне на электрычных схемах == |
Вэрсія ад 17:56, 4 траўня 2011
Кандэнсатар — двухполюсьнік, якому ўласьцівыя даволі вялікія ёмістасьць і амічны супор; прылада для захаваньня электрычнай энэргіі. Звычайна складаецца з двух электродаў у форме пластокаў (абкладак), падзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога мала ў параўнаньні з памерам абкладак. Выкарыстоўваецца таксама як частка вагальнага ланцугу.
Мінуўшчына
У 1745 року ў Лейдэне нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык Пітэр ван Мушэнбрук выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «лейдэнскі слоік». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней[1].
Назву «кандэнсатар» даў Алесандра Вольта ў 1782 годзе (ад італьянскага condensatore), падкрэсьліўшы здольнасьць прылады назапашваць большы электрычны зарад у параўнаньні са звычайным ізаляваным правадніком. І хоць у ангельскай мове назва condensor лічыцца архаічнай (сучасная назва — capacitor), у большасьці эўрапейскіх моваў ужываюцца вытворныя ад condensatore назвы.
Пазначэньне на электрычных схемах
Абазначэньне | Апісаньне |
---|---|
Кандэнсатар пастаяннай ёмістасьці | |
Палярызаваны кандэнсатар | |
Падстроечны кандэнсатар пераменнай ёмістасьці | |
Варыкап |
На электрычных прынцыповых схемах намінальная ёмістасьць кандэнсатараў звычайна падаецца ў мікрафарадах (1 мкФ = 106 пФ) і пікафарадах, але нярэдка і ў нанафарадах. Пры ёмістасьці ня больш за 0,01 мкФ ёмістасьць кандэнсатара падаюць у пікафарадах, пры гэтым дапушчальна не пазначаць адзінку вымярэньня. Пры абазначэньні намінальнай ёмістасьці ў іншых адзінках адзінку вымярэньня падаваць абавязкова.
Для электралітычных кандэнсатараў, а таксама для высокавольтных кандэнсатараў на схемах, пасьля пазначэньня наміналу ёмістасьці пазначаюць іхняе максымальнае працоўнае напружаньне ў вольтах (В) або кілавольтах (кВ). Для пераменных кандэнсатараў пазначаюць дыяпазон зьмяненьня ёмістасьці.
Клясыфікацыя
Па віду дыэлектрыка адрозьніваюць:
- Кандэнсатары вакуумныя (вокладкі без дыэлектрыка ў вакуўме).
- Кандэнсатары з газападобным дыэлектрыкам.
- Кандэнсатары з вадкім дыэлектрыкам.
- Кандэнсатары з цьвёрдым неарганічным дыэлектрыкам: шкляныя, лушчаковыя, керамічныя, тонкаслойныя зь неарганічных плёнак.
- Кандэнсатары з цьвёрдым арганічным дыэлектрыкам: папяровыя, мэталапапяровыя, плёнкавыя, камбінаваныя (папяроваплёнкавыя, тонкаслойныя з арганічных сынтэтычных плёнак.
- Электралітычныя і аксідна-паўправадніковыя кандэнсатары. У якасьці дыэлектрыка — аксідны слой на мэталічным анодзе.
Па магчымасьці зьмяненьня ёмістасьці:
- Пастаянныя — асноўная кляса кандэнсатараў, якія не зьмяняюць ёмістасьці (хіба што ў працэсе службы).
- Пераменныя — кандэнсатары, якія дапускаюць зьмяненьне ёмістасьці ў працэсе функцыянаваньня апаратуры. Кіраваньне ёмістасьцю можа зьдзяйсьняцца мэханічна, электрычным напружаньнем (варыконды, варыкапы) і тэмпэратурай (тэрмакандэнсатары).
- Падстроечныя кандэнсатары — кандэнсатары, ёмістасьць якіх зьмяняецца пры аднаразовай або пэрыядычнай регуліроўцы і не зьмяняецца ў працэсе функцыянаваньня апаратуры.
Крыніцы і заўвагі
- ^ «Курс Физики» профессора физико-математических наук А.Гано, перевод Ф.Павленко В.Черкасова, 1882 год.
Вонкавыя спасылкі
Кандэнсатар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |