Парасілавая ўстаноўка: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: ksh:Dampfmaschin |
д r2.7.1) (робат выдаліў: ksh:Dampfmaschin |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
[[pl:Silnik parowy]] |
[[pl:Silnik parowy]] |
||
[[pt:Motor a vapor]] |
[[pt:Motor a vapor]] |
||
[[ksh:Dampfmaschin]] |
|||
[[ro:Motor cu abur]] |
[[ro:Motor cu abur]] |
||
[[qu:Wapsi kuyuchina]] |
[[qu:Wapsi kuyuchina]] |
Вэрсія ад 19:06, 3 траўня 2011
Парасілавая ўстаноўка (ПСУ) — цеплавы рухавік, у якім рабочае цела мае фазывая пераўтварэньні.
Дадзенае вышэй азначэньне не агаворвае, якое менавіта фазавае пераўтварэньне ажыцьцяўляецца ў ПСУ, але ў сучасных устаноўках ажыцьцяўляецца фазавы пераход пара — вадкасьць. У якасьці рабочага цела могуць выкарыстоўвацца розныя рэчывы, якія ў дыяпазоне тэмпэратур і ціскаў, пры якіх працуе дадзенная машына, можа існаваць як у вадкасным, так і ў параабразным выглядзе. Але з-за шэрагу прычын (найперш бясьпечнасьць і таннасьць) найчасьцей выкарыстоўваецца вада.
ПСУ складаецца з аднаго або групы паравых катлоў, з аднаго або некалькі паравых рухавікоў (паравая машына, паравая турбіна), а таксама мае розныя дапаможныя прыстасаваньні. Паршнявая паравая машына зьявілася раней за паратурбінныя ўстаноўкі і доўгі час шырока выкарыстоўвалася ў розных сфэрах чалавечай дзейнасьці. Але на пачатку 20 стагодзьдзя яна была выцесьнена паршнявымі рухавікамі ўнутранага згараньня і электрарухавікамі. Сёньня ў асноўным выкарыстоўваюцца паратурбінныя ўстаноўкі для вытворчасьці электраэнэргіі.
Літаратура
- Хрусталёв Б. М., Несенчук А. П., Раманюк В. Н. Техническая термодинамика. Часть 2. Мн.: УП «Технопринт», 2004. (на расейскай мове)