Упсальскі ўнівэрсытэт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: uk:Уппсальський університет
Радок 54: Радок 54:
[[fi:Uppsalan yliopisto]]
[[fi:Uppsalan yliopisto]]
[[sv:Uppsala universitet]]
[[sv:Uppsala universitet]]
[[ta:உப்சாலா பல்கலைக்கழகம்]]
[[th:มหาวิทยาลัยอุปซอลา]]
[[th:มหาวิทยาลัยอุปซอลา]]
[[uk:Уппсальський університет]]
[[uk:Уппсальський університет]]

Вэрсія ад 18:48, 25 красавіка 2011

Упсальскі ўнівэрсытэт (шв. Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўнівэрсытэт Швэцыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 г. З унівэрсытэтам зьвязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Лінэй, Андэрс Цэльсій, Андрэс Ангстрэм, Адам Афцэліюс, Пэр Афцэліюс. Знаходзіцца ў швэдзкай Упсале.

Гісторыя

Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацьці.

Галоўны будынак унівэрсытэта Ўпсалы ва ўнівэрсытэцкім парку, Упсала (завершаны ў 1887).

Унівэрсітэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, ня ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манэтаў), збор карцінаў, каштоўныя калекцыі мінэралаў, вялікі батанічны сад з музэем і са статуяй Лінэя, хімічная лябараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.

Будынак унівэрсытэта, узьведзены ў 1879—1887, пабудавана ў стылі Рэнэсанс, з мармуровымі калёнамі, раскошнымі залямі і аўдыторыямі.

Выбітныя асобы, якія вучыліся ва ўнівэрсытэце

Вонкавыя спасылкі

Упсальскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў