Бабінавічы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: Выпраўлена храналёгія дат
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: усё выдатна адпавядае
Радок 44: Радок 44:
* [[1772]]: у выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], уваходзілі ў Аршанскі павет [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]].
* [[1772]]: у выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], уваходзілі ў Аршанскі павет [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]].
* [[1777]]—[[1796]], [[1802]]—[[1840]]: цэнтар Бабінавіцкага павету, мелі статус павятовага места.
* [[1777]]—[[1796]], [[1802]]—[[1840]]: цэнтар Бабінавіцкага павету, мелі статус павятовага места.
[[Файл:Coat of Arms Babinavicy.gif|120пкс|справа|міні|Герб 1781 году]]
[[Файл:Бабиновичи_1781_из_Винклера.jpg|120пкс|справа|міні|Герб 1781 году]]
* [[1778]]: зацьверджаны праект плянаваньня места, у якім прадугледжвалася перанесьці Бабінавічы на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прастакутніка з пляцам у цэнтры, але ён ня быў ажыцьцёўлены.
* [[1778]]: зацьверджаны праект плянаваньня места, у якім прадугледжвалася перанесьці Бабінавічы на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прастакутніка з пляцам у цэнтры, але ён ня быў ажыцьцёўлены.
* [[16 жніўня]] [[1781]]: атрымалі герб «у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі»<ref>[http://knihi.com/hierb/babin.html Бабінавічы] // {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}</ref> — у знак таго, што ў ваколіцах места нарыхтоўваўся карабельны лес. У гэты час у Бабінавічах былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса і Заходняя Дзьвіна ў Рыгу.
* [[16 жніўня]] [[1781]]: атрымалі герб «у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі»<ref>[http://knihi.com/hierb/babin.html Бабінавічы] // {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}</ref> — у знак таго, што ў ваколіцах места нарыхтоўваўся карабельны лес. У гэты час у Бабінавічах былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса і Заходняя Дзьвіна ў Рыгу.

Вэрсія ад 10:22, 21 красавіка 2011

Бабінавічы
Першыя згадкі: 16 стагодзьдзе
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лёзьненскі
Сельсавет: Бабінавіцкі
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва: 589 (2005)
Колькасьць двароў: 271
Тэлефонны код: +375 2138
Паштовы індэкс: 211206
Аўтамабільны код: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′ пн. ш. 30°33′ у. д. / 54.833° пн. ш. 30.55° у. д. / 54.833; 30.55Каардынаты: 54°50′ пн. ш. 30°33′ у. д. / 54.833° пн. ш. 30.55° у. д. / 54.833; 30.55
Бабінавічы на мапе Беларусі
Бабінавічы
Бабінавічы
Бабінавічы

Бабі́навічы — колішняе места, цяпер вёска ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, на заходнім беразе Зелянскога (Бабінавіцкага) возера. Адміністрацыйны цэнтар Бабінавіцкага сельсавету. Насельніцтва 589 чал. (2005).

Знаходзяцца за 30 км на паўднёвы захад ад Лёзна, за 75 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Лёзна — Арэхаўск.

Этымалёгія назвы

Назва паселішча, імаверна, утварылася ад старажытнага сяла Бабіна Аршанскага староства ВКЛ, выхадцы зь якога заснавалі Бабінавічы.[1]

Гісторыя

Герб 1781 году
  • 1778: зацьверджаны праект плянаваньня места, у якім прадугледжвалася перанесьці Бабінавічы на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прастакутніка з пляцам у цэнтры, але ён ня быў ажыцьцёўлены.
  • 16 жніўня 1781: атрымалі герб «у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі»[2] — у знак таго, што ў ваколіцах места нарыхтоўваўся карабельны лес. У гэты час у Бабінавічах былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса і Заходняя Дзьвіна ў Рыгу.
  • кан. XVIII ст.: распрацаваны праект забудовы Бабінавічаў на старым месцы, паводле якога плянаваньне прыводзілася ў прастакутную сыстэму і места абкружалася валамі і равамі. Гэты праект быў ажыцьцёўлены часткова.
  • 17961802 і пасьля 1840: заштатнае места ў Магілёўскай губэрні на тэрыторыі Дабрамысьлінскай воласьці Аршанскага павету.
  • 18061812: у Бабінавічах працавала двухклясная павятовая вучэльня.
  • 1841: у месьце было 176 дамоў, 3 драўляныя масты, 8 незабрукаваных вуліцаў, 4 асабістыя сады, 142 гароды, 2 могілак, дзейнічалі 2 царквы, мураваная капліца, працавалі 7 крамаў.
  • 1860: у месьце было 159 будынкаў.
  • XIX — 1-я чвэрць XX стст.: дасягнула свайго росквіту Бабінавіцкае ганчарнае рамяство, вядомае з часоў заснаваньня паселішча. 3ь мясцовай чырвонай гліны выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку (гарлачы, гаршкі, збанкі, міскі), якую з пач. XX ст. пачалі аздабляць размалёўкай.
  • кан. XIX ст.: у месьце працавала 39 рамесьнікаў.
  • 1897: у Бабінавічах дзейнічалі царкоўнапрыходзкая школа, пошта, тэлеграф, прыходзкая царква (пабудавана ў 1742), касьцёл Сьвятой Тройцы, пабудаваны ў 17821797 аршанскімі трынітарыямі, сынагога.
  • 1919: статус паселішча паніжаны да вёскі, у Віцебскай губэрні РСФСР.
  • 1924: вярнуліся ў склад БССР, цэнтар сельсавету ў Высачанскім раёне Віцебскай акругі (да ліпеня 1930).
  • 3 ліпеня 1931: цэнтар сельсавету ў Лёзьненскім раёне
  • 20 лютага 1938: у Віцебскай вобласьці.
  • 1939: у вёсцы было 376 двароў.
  • ліпень 1941 — чэрвень 1944: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
  • верасень 1946 — сьнежань 1956: у Арэхаўскім раёне.

Насельніцтва

  • 1841 — 1541 чал., зь іх шляхты — 66, духавенства — 11, ганаровых грамадзянаў — 4, купцоў — 11, мяшчанаў-хрысьціянаў — 627, разначынцаў — 114, адстаўных салдатаў зь сем’ямі — 666, дваровага люду — 42.[3]
  • 1860 — 1271 чал.[4]
  • 1879 — 1320 чал.[4]
  • 1897 — 1157 чал. (575 мужчынаў і 582 жанчыны), зь іх пісьменных 26,1%; мясцовых 1017, іншых паветаў Магілёўскай губэрні 31, іншых губэрняў 109; паводле стану: шляхты нашчадкавай і асабістай 25, духавенства 10, купцоў 6, мяшчанаў 1060, сялянаў 54, іншых станаў 2; паводле мовы: вялікаруская і беларуская 571, габрэйская 552, польская 2, латыская 2, літоўская 30; паводле веравызнаньня: праваслаўных 550, рымска-каталікоў 55, юдэяў 552.
  • 1 студзеня 1909 — 1355 чал. (655 мужчынаў і 780 жанчын), зь іх праваслаўных 215 мужчынаў і 253 жанчыны, рымска-каталікоў 14 мужчынаў і 16 жанчын, пратэстантаў 2 мужчыны і 3 жанчыны, юдэяў 424 мужчыны і 458 жанчын.
  • 20 жніўня 1919 — 1386.[5]
  • 1939 — 1618 чал.
  • 2005 — 589 чал.[1]

Інфраструктура

Станам на 2005 рок у Бабінавічах быў 271 двор, працавалі сярэдняя школа, дом культуры, 2 бібліятэкі, аптэка, аддзяленьне сувязі.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

У Бабінавічах і каля вёскі знаходзіцца група археалягічных помнікаў розных часоў: 2 нэалітычныя стаянкі (на беразе Бабінавіцкага возера і на правым беразе р. Вярхіта), гарадзішча, 6 могільнікаў эпохі Русі і адзіночны курган, а таксама земляное ўмацаваньне Салдацкая Слабада.

Страчаная спадчына

  • Вуніяцкая царква (1742).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы (збудаваны ў 1782—1797, зруйнаваны пасьля 2-й сусьветнай вайны).

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Бабінавічы на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  2. ^ Бабінавічы // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  3. ^ В. Л. Насевіч. Старонкі мінулага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992.
  4. ^ а б Babinowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 73
  5. ^ Час барацьбы і выпрабаванняў 1917—1920 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі