Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.3) (робат зьмяніў: nn:Den kviterussiske sosialistiske sovjetrepublikken
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
Радок 115: Радок 115:
[[ru:Белорусская Советская Социалистическая Республика]]
[[ru:Белорусская Советская Социалистическая Республика]]
[[sk:Bieloruská sovietska socialistická republika]]
[[sk:Bieloruská sovietska socialistická republika]]
[[sr:Белоруска Совјетска Социјалистичка Република]]
[[fi:Valko-Venäjän sosialistinen neuvostotasavalta]]
[[fi:Valko-Venäjän sosialistinen neuvostotasavalta]]
[[sv:Vitryska SSR]]
[[sv:Vitryska SSR]]

Вэрсія ад 15:34, 17 красавіка 2011

Беларуская ССР
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Сьцяг Беларускай ССР Герб Беларускай ССР
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!
(да 1950 году — «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!»)
Дзяржаўны гімн: «Гімн БССР»
Месцазнаходжаньне Беларускай ССР
Афіцыйная мова 1920-х1930-х афіцыйнымі былі прынятыя чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, расейская, польская і ідыш.
Пазьней, паводле канстытуцыі, усе
мовы СССР былі прызнаныя роўнымі. Фактычна аднак панавала расейская, а іншыя мовы былі дыскрымінаваныя.[Крыніца?])
Сталіца Смаленск (1919), Менск
Плошча
 • агульная

207 600 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1989)
 • шчыльнасьць

10 151 806
48,9/км²
Валюта рубель
Часавы пас
 • улетку
+3
+3

Белару́ская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, БССР (па-расейску: Белорусская Советская Социалистическая Республика, па-польску: Białoruska Socjalistyczna Republika Radziecka) — адна з чатырох рэспублік, якія ў сьнежні 1922 году ўтварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гісторыя

Асноўныя артыкулы: Гісторыя БССР і Утварэньне БССР

Афіцыйнае абвяшчэньне БССР адбылося 1 студзеня 1919 году.

Сталіцай БССР абраны Менск, хоць першапачатковай сядзібай ЛітБелу была Вільня, а ў пазьнейшым часе была перанесеная ў Смаленск (з прычыны бальшавіцка-польскай вайны).

Пасьля Другой сусьветнай вайны БССР стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

У ліпені 1990 году БССР абвясьціла сувэрэнітэт. 8 сьнежня 1991 году, у вёсцы Віскулі каля Берасьця, на падставе белавескага дагавора падпісана рашэньне аб ліквідацыі СССР. У гэты ж дзень Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка спыніла сваё існаваньне, а рэспубліка пазьней пераўтворана ў незалежную Беларусь.

Буйныя гарады

Дзяржаўны лад

Афіцыйна БССР была створаная як дзяржава дыктатуры пралетарыяту, у якой уся ўлада належала выключна Рады працоўных дэпутатаў. Але цалкам улада была засяроджана ў партыі — КПБ. Вышэйшымі органамі ўлады ў 1919—1937 гадах былі Зьезды Радаў, у 1937—1991 — Вярхоўная Рада. Выканаўчая ўлада належала спачатку Вялікаму прэзыдыюму ЦВК, затым — саўнаркому, і ў рэшце рэшт Саўміну. У БССР на працягу ўсяго яе існаваньня не прызнавалі падзел уладаў.

Насельніцтва

Этнічны склад (1959):