Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: ru:Грушовски, Доминик |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: de:Dominik Hrušovský |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
[[Катэгорыя:Тытулярныя біскупы Тубіі]] |
[[Катэгорыя:Тытулярныя біскупы Тубіі]] |
||
[[de:Dominik Hrušovský]] |
|||
[[ru:Грушовски, Доминик]] |
[[ru:Грушовски, Доминик]] |
||
[[sk:Dominik Hrušovský]] |
[[sk:Dominik Hrušovský]] |
Вэрсія ад 17:45, 16 красавіка 2011
Дамінік Грушаўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Нове Замкі, Нітранскі край, Славаччына) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.
Дзяцінства й адукацыя
Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 1932—1937 навучаўся ў пачатковай школе, у 1937—1938 у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 1938—1945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 1946—1947 вывучаў філязофію, у 1947—1951 тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 1954—1955 скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.
Ксёндз
Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплан у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955—1959) і дагматыку (1959—1962).
У 1947—1962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 1962—1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 1966—1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у Таварыстве папежа Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.
У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993-27 ліпеня 1995 гэнэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 1995—1996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.
15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.
Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenský kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadský Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».
Узнагароды
- папескі каморнік (3 сьнежня 1970);
- папескі прэлят (1 чэрвеня 1976);
- ганаровы старшыня Сусьветнага кангрэсу Славакаў;
- Doctor utriusque iuris honoris causa (30 чэрвеня 1983, Каламэт Коледж, Гэманд, Індыяна, ЗША);
- Дзяржаўная прэмія Славацкае Рэспублікі (18 сьнежня 1991 як старшыні Славацкага таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя) і г. д.
Папярэднік Ота Вюст |
Тытулярныя біскупы Тубіі 1982-сёньня |
Наступнік няма |
Папярэднік Агастына Маркета |
Апостальскія нунцыі ў Беларусі 1996-2001 |
Наступнік Іван Юркавіч |