Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: uk:Тишкевич Василь
д удакл.
Радок 30: Радок 30:
| Колер загалоўку =
| Колер загалоўку =
}}
}}
'''Васіль Тышкевіч''' ([[1492]] — [[13 жніўня]] [[1571]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Маршалак гаспадарскі]] ([[1546]]—[[1558]]), ваявода [[ваявода падляскі|падляскі]] ([[1558]]—[[1569]]) і [[ваявода смаленскі|смаленскі]] (з [[1569]]). Атрымаў ад вялікага князя [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] тытул графа «на [[Лагойск|Лагойску]] і [[Бярдычаў|Бярдычаве]]» ([[5 лістапада]] [[1569]]).
'''Васіль Тышкевіч''' ([[1492]] — [[13 жніўня]] [[1571]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Маршалак гаспадарскі]] ([[1546]]—[[1558]]), ваявода [[ваявода падляскі|падляскі]] ([[1558]]—[[1569]]) і [[ваявода смаленскі|смаленскі]] (з [[1569]]). Атрымаў ад вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] тытул графа «на [[Лагойск|Лагойску]] і [[Бярдычаў|Бярдычаве]]» ([[5 лістапада]] [[1569]]).


Валодаў маёнткамі [[Бялавічы]], [[Ласасіная]], [[Байкевічы]], [[Ражаная]], [[Зьдзітава]], [[Хрыса]], [[Спорава]]. Трымаў [[Краснасельскае староства|Краснасельскае]], [[Чаркаскае староства|Чаркаскае]], [[Канеўскае староства|Канеўскае]] ([[1536]]), [[Менскае староства|Менскае]] ([[1544]]), [[Ваўкавыскае староства|Ваўкавыскае]] ([[1546]]), [[Пінскае староства|Пінскае]] ([[1569]]), [[Бабруйскае староства|Бабруйскае]] і [[Гайнаўскае староства|Гайнаўскае]] староствы.
Валодаў маёнткамі [[Бялавічы]], [[Ласасіная]], [[Байкевічы]], [[Ражаная]], [[Зьдзітава]], [[Хрыса]], [[Спорава]]. Трымаў [[Краснасельскае староства|Краснасельскае]], [[Чаркаскае староства|Чаркаскае]], [[Канеўскае староства|Канеўскае]] ([[1536]]), [[Менскае староства|Менскае]] ([[1544]]), [[Ваўкавыскае староства|Ваўкавыскае]] ([[1546]]), [[Пінскае староства|Пінскае]] ([[1569]]), [[Бабруйскае староства|Бабруйскае]] і [[Гайнаўскае староства|Гайнаўскае]] староствы.

Вэрсія ад 19:38, 8 красавіка 2011

Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1492
Памёр 13 жніўня 1571
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Тышка Каленіковіч
Дзеці Астафій Васілевіч Тышкевіч[d], Юры Тышкевіч і Каленік Тышкевіч[d]

Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15461558), ваявода падляскі (15581569) і смаленскі1569). Атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5 лістапада 1569).

Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітава, Хрыса, Спорава. Трымаў Краснасельскае, Чаркаскае, Канеўскае (1536), Менскае (1544), Ваўкавыскае (1546), Пінскае (1569), Бабруйскае і Гайнаўскае староствы.

Біяграфія

Сын Тышкі Каленіковіча, брат Івана, Гаўрыла, Міхала і Лявона.

Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць Люблінскай уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.

Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву.

З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].

Двойчы браў шлюб. Ад першага з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай меў дачку Настасьсю і трох сыноў – Юрыя, Каленіка і Яўстаха. Ад другога шлюбу з Настасьсяй Сапоцькай нарадзіліся Яўстах Серафін і Аляксандра.

У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].

На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:

« Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. »

У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча знаходзіцца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.

Крыніцы

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
  2. ^ Алесь Зайка. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі