Перайсьці да зьместу

Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: розьніца паміж вэрсіямі

д
вікіфікацыя, Паводле зьвестак
д (пунктуацыя, артаграфія, стыль)
д (вікіфікацыя, Паводле зьвестак)
'''Белару́ская Нацыяна́л-Сацыялісты́чная Па́ртыя''' ('''БНСП''')  — беларуская [[нацыяналізм|нацыяналістычная]] арґанізацыя, якая існавала з [[1933]] па [[1943]] год.
 
БНСП была створаная ў [[1933]] годзе. Старшынём быў абраны [[Фабіян Акінчыц]], у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі [[Уладзіслаў Казлоўскі|Ўладзіслаў Казлоўскі]], [[Альбін Стэповіч]], [[Павал Арцішэўскі]], [[Лявон Дубейкаўскі]], [[Кастусь Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Партыяй выдавалася ґазэта «[[Новы шлях]]», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.
 
Напачатку партыя арыентавалася на [[Адольф Гітлер|гітлераўскую]] [[Нямеччына|Нямеччыну]] і зьвязвала зь ёй свае палітычныя надзеі. Галоўным ворагам сябры партыі бачылі [[Жыды|жыдоў]] і [[Бальшавікі|бальшавікоў]], кіруючых [[СССР|Савецкім Саюзам]]. У сваім артыкуле «Жыды ў Беларусі» Фабіян Акінчыц пісаў, што жыды доўга прыгняталі эўрапейскія народы, аднак цяпер гэтыя народы паўстаюць усьлед за Нямеччынай, закладаючы пачатак «новай Эўропы». Яшчэ ў адным з артыкулаў ён пры дапамозе цытатаў з [[Талмуд|Талмуду]]у спрабаваў паказаць, што габрэі варожа ставяцца да астатніх людзей. «Па нашаму глыбокаму перакананьню, абапёртаму на абсэрвацыі жыдоўскага народу, гэты апошні імкнецца да сусьветнага панаваньня, каторае ён спадзяецца дасягнуць шляхам разбурэньня сучаснага грамадзкага ладу з адначасным маральным аслабленьнем усіх народаў».  — пісаў С. Булат у «Новым Шляху».
 
Кіраўніцтва партыі актыўна распрацоўвала ідэялёґію і намагалася пашырыць сетку партыйных суполак. Партыя мела моцныя пазыцыі на [[Стоўпцы|Стаўпеччыне]]. Кіраўніцтва БНСП жадала, каб у будучыні беларускі народ аб'яднаўсяаб’яднаўся вакол гэтай партыі.
 
У [[1937]] годзе БНСП была забароненая польскімі ўладамі, і частка сяброў на чале з Акінчыцам у [[1938]] годзе выехалі ў Нямеччыну, дзе Акінчыц узначаліў беларускае бюро ў нямецкім Міністэрстве прапаґанды. У [[1940]] годзе БНСП на чале з Казлоўскім нелеґальна дзейнічала на [[Вільня|Віленшчыне]].
Акінчыц таксама намагаўся дапамагаць вызваляць беларусаў зь нямецкага палону, беспасьпяхова прасіў Розэнбэрґа, да якога меў дачыненьне, вярнуць калгасную зямлю сялянам. Ваеннапалонных спрабаваў вэрбаваць у прапаґандысты, якія потым адпраўляліся ў Беларусь і вялі антыкамуністычную прапаґанду сярод насельніцтва (усяго былі адпраўленыя 4 выпускі, каля 70 чалавек). Так быў вызвалены з палону [[Міхась Ганько]], будучы кіраўнік [[Саюз Беларускай Моладзі|Саюзу Беларускай Моладзі]].
 
У [[сакавік]]у [[1943]] году Акінчыц быў забіты тэрарыстычнай ґрупай. ПаПаводле некаторых зьвесткахзьвестак, гэта было зроблена па загадзе ЦК БНП за данос Акінчыца на [[Вінцэнт Гадлеўскі|айца Гадлеўскага]] немцам. У [[лістапад]]зе таго ж году бальшавікамі быў забіты Казлоўскі, а Ганько ўступіў у [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускую Незалежніцкую Партыю]], і БНСП спыніла сваё існаваньне.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/the-fabian-akinchycs-groups-activity.html «Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939-19431939—1943)»]
* [http://www.bielarus.org/open.php?n=493&a=3 «Я быў намесьнікам АКІНЧЫЦА»]
* [http://slounik.org/32035.html Артыкул на Slounik.org]