Розьніца паміж вэрсіямі «Канстанцкі сабор»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
афармленьне
д (r2.6.5) (робат дадаў: an:Concilio de Gostanza)
(афармленьне)
'''Канстанцкі сабор 1414—1418 гадоў''' — сабор [[каталіцтва|каталіцкай царквы]] (афіцыйна — 16-ы ўсяленскі) ўу паўднёванямецкім горадзе [[Канстанц]], скліканы з мэтай пакласьці канец яе расколу.
 
== Агульная інфармацыя ==
На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя «[[ерась|ерасі]]» — пасьлядоўнікаў [[Ян Гус|Яна Гуса]] ў [[Чэхія|Чэхіі]], Дж. Уікліфа ў [[Англія|Англіі]] і г. д., барацьба зь якімі зьз ініцыятывы германскага імпэратара [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта (Сігізмунда)]] і антыпапы [[Ян XXIII|Яна XXIII]] выйшла на першы плян у дзейнасьці Канстанцкага сабору. У [[1415]] годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да сэрыі [[гусіцкія войны|гусіцкіх войнаў]] у [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]]. У [[1417]] годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа [[Марцін V]]. На шостай сэсіі сабору было абвешчана вяршэнства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя.
 
З пункту гледжаньня каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам, гэта два розныя пасьлядоўныя біскупскія сходы. Першы зь іх, скліканы імпэратарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршэнства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжаньня пачынаецца зь яго афіцыйнага аб’яўленьня сапраўдным папам [[Рыгор XII (папа рымскі)|Рыгорам XII]]. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам, даўшы дарогу для выбару новага Папы.
 
== Літаратура ==
{{Крыніца* ЭГБ|[[Алесь Белы]] // {{Літаратура/ЭГБ}}
* Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882.
* Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Council of Constance|выгляд=міні}}
* [http://www.kamunikat.net.iig.pl/autary/biely/www/encyklapedyja/k.htm#2 Арыгінальны артыкул]
 
159 595

зьменаў

Навігацыйнае мэню