Аляксандар Казімер Сапега: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне, выява |
д артаграфія |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
Улетку [[1659]] як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме [[1662]] увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў [[Павал Сапега|Паўла Сапегу]] й [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнта Корвін-Гасеўскага]]. У [[1666]] узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску. |
Улетку [[1659]] як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме [[1662]] увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў [[Павал Сапега|Паўла Сапегу]] й [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнта Корвін-Гасеўскага]]. У [[1666]] узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску. |
||
[[12 красавіка]] [[1671]] перанёс [[Абраз Маці Божай Вастрабрамскай]] у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. |
[[12 красавіка]] [[1671]] перанёс [[Абраз Маці Божай Вастрабрамскай]] у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахавалі біскупа ў [[Катэдральны касьцёл сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)|касьцёле сьвятога Станіслава]] ў [[Вільня|Вільні]]. |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 16:50, 27 сакавіка 2011
Аляксандар Казімер Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1624 |
Памёр | 22 траўня 1671 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Фрыдэрык Сапега[d][1] Ева са Скашэўскіх[d][1] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Алякса́ндар Казіме́р Сапе́га (13 траўня 1624, Мацееў на Валыні — 22 траўня 1671, Вільня) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар (ад 1547), канонік віленскі (ад 1649) і варшаўскі (ад 1651), біскуп-суфраган віленскі (ад 1655), рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (1657—1659), біскуп жамойцкі (1659—1667) і віленскі (ад 1668)[2].
Біяграфія
З княскага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Фрыдэрыка, брат Яна Фрыдэрыка, Тамаша Казімера й Крыштапа Францішка.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Любліне, Віленскай езуіцкай акадэміі, Калегіюме Навадворскага ў Кракаве, ад 1638 у Кракаўскай Акадэміі. Як каралеўскі сакратар ад 1647 працягваў навучаньне ў галіне кананічнага права ў Падуі (1647), Балёньні (1648), Рыме (1649) і Парыжы.
14 траўня 1650 зрабіўся прэпазытам віленскага капітулу. 17 ліпеня таго ж году атрымаў капланскія пасьвячэньні. У кастрычніку 1650 увайшоў у біскупскі суд.
Улетку 1659 як каралеўскі пасланец улагодзіў жаўнерскі бунт у літоўскім войску. На сойме 1662 увайшоў у склад вайскова-скарбовае камісіі, тады ж спрабаваў прымірыць гетманаў Паўла Сапегу й Вінцэнта Корвін-Гасеўскага. У 1666 узначаліў пасьля сьмерці брата драгунскую харугву ў літоўскім войску.
12 красавіка 1671 перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца да сёньня. Пахавалі біскупа ў касьцёле сьвятога Станіслава ў Вільні.
Крыніцы
- ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 94. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8