Сарацыны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: uk:Сарацини
афармленьне
Радок 1: Радок 1:
'''Сарацы́ны''' — нэгатыўная назва [[мусульмане|мусульманаў]] у сярэднявечных [[Заходняя Эўропа|заходнеэўрапейскіх]] крыніцах.
'''Сарацы́ны''' — нэгатыўная назва [[мусульмане|мусульманаў]] у сярэднявечных [[Заходняя Эўропа|заходнеэўрапейскіх]] крыніцах.


[[Аміян Марцэлін]], рымскі гісторык грэцкага паходжаньня ([[4 стагодзьдзе|IV стагодзьдзе]]), згадваў сарацынаў як адно з [[арабскія плямёны|арабскіх плямёнаў]] на паўночным захадзе [[Арабійская пустыня|Арабійскай пустыні]]. Паступова тэрмін “сарацыны” пачалі ўжываць у заходняй літаратуры для абазначэньня спачатку ўсіх [[арабы|арабаў]], потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокім сэньсе ўсіх некаталікоў. Тэрмін быў вядомы і на [[Русь|Русі]] (“Моамеда, жреца срачиньского” згадваў каля [[1107]] году [[Чарнігаў|чарнігаўскі]] ігумен Данііл), ён набыў шырокае распаўсюджаньне ў сувязі з [[крыжовыя паходы|крыжовымі паходамі]]. З канца [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] яго этымалёгію зьвязвалі зь іменем [[курды|курдзкага]] палкаводца, султана [[Эгіпэт|Эгіпта]] [[Саладзін|Саладзіна]] (Салах-ад-Дзіна), які ў [[1187]][[1192]] гадах узначальваў супраціўленьне мусульманскіх дзяржаў [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]] [[крыжакі|крыжакам]].
[[Аміян Марцэлін]], рымскі гісторык грэцкага паходжаньня ([[4 стагодзьдзе|IV стагодзьдзе]]), згадваў сарацынаў як адно з [[арабскія плямёны|арабскіх плямёнаў]] на паўночным захадзе [[Арабійская пустыня|Арабійскай пустыні]]. Паступова тэрмін «сарацыны» пачалі ўжываць у заходняй літаратуры для абазначэньня спачатку ўсіх [[арабы|арабаў]], потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокім сэньсе ўсіх некаталікоў. Тэрмін быў вядомы і на [[Русь|Русі]] («Моамеда, жреца срачиньского» згадваў каля [[1107]] году [[Чарнігаў|чарнігаўскі]] ігумен Данііл), ён набыў шырокае распаўсюджаньне ў сувязі з [[крыжовыя паходы|крыжовымі паходамі]]. З канца [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] яго этымалёгію зьвязвалі зь іменем [[курды|курдзкага]] палкаводца, султана [[Эгіпэт|Эгіпту]] [[Саладзін]]а (Салах-ад-Дзіна), які ў [[1187]][[1192]] гадах узначальваў супраціўленьне мусульманскіх дзяржаваў [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]] [[крыжакі|крыжакам]].


У экзальтаванай сьвядомасьці заходнеэўрапейскага [[духавенства]] й [[рыцарства]], якія лічылі каталіцкую Заходнюю Эўропу акружанай адзіным фронтам нехрысьціянскіх дзяржаў — ад мусульманскай [[Гішпанія|Гішпаніі]] і Блізкага Ўсходу да Літвы і Русі, так як “сарацынскай” дзяржавай уяўлялася і [[ВКЛ]]. Такія аблуды ўмела падтрымліваліся крыжацкай прапагандай для абгрунтаваньня “маральнага права” на агрэсію супраць ВКЛ, асабліва ў канцы [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]], калі пасьля разгрому [[Тахтамыш|Тахтамыша]] [[Цімур|Цімурам]] (Тамэрланам) тут знайшла прытулак значная частка [[татары|татараў]]. Храніст і паэт, ідэёлаг французскага рыцарства [[Жан Фруасар]], апісваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана [[Баязід|Баязіда]], які скончыўся трагічным паражэньнем хрысьціянскай арміі пад [[Нікапаль|Нікапалем]] у [[1396]] годзе, пісаў, што “Баязід і Каліф паслалі да некалькіх сарацынскіх каралёў — у [[Пэрсія|Пэрсію]], [[Мідзія|Мідзію]], Татарыю і нават у Літву на мяжы з [[Прусія|Прусіяй]]. Ангельскі храніст канца XIV стагодзьдзя, манах [[абатства Сэнт-Олбанс]] [[Томас Ўолсінгэм]] таксама лічыў “караля Літвы” [[Вітаўт|Вітаўта]] “сарацынскім уладыкам” накшталт султанаў [[Бабілёнія|Бабілёніі]], [[Турцыя|Турцыі]] і татарскіх ханаў: “Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысьціянскую з нагоды шчасьлівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй сэкты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру”. У сьвядомасьці Ўолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэньне Літвы ў [[1387]] годзе, разгром Баязіда Тамэрланам у [[1402]] годзе і [[бітва на Ворскле 1399 году]]. Пасьля [[Вялікая вайна 1409-1411 гадоў|Вялікай вайны 1409-1411 гадоў]] частата сустракаемасьці тэрміну “сарацыны” ў дачыненьні да Літвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў [[1420-я|1420-х]] гадах, калі Вітаўта абвінавачвалі ў патаемным супрацоўніцтве з асманамі, баварскі храніст [[Ульрых фон Рыхенталь]] называў Вітаўта “herczog zu Sarasio”.
У экзальтаванай сьвядомасьці заходнеэўрапейскага [[духавенства]] й [[рыцарства]], якія лічылі каталіцкую Заходнюю Эўропу акружанай адзіным фронтам нехрысьціянскіх дзяржаваў — ад мусульманскай [[Гішпанія|Гішпаніі]] і Блізкага Ўсходу да Літвы і Русі, так як «сарацынскай» дзяржавай уяўлялася і [[ВКЛ]]. Такія аблуды ўмела падтрымліваліся крыжацкай прапагандай для абгрунтаваньня «маральнага права» на агрэсію супраць ВКЛ, асабліва ў канцы [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]], калі пасьля разгрому [[Тахтамыш]]а [[Цімур]]ам (Тамэрланам) тут знайшла прытулак значная частка [[татары|татараў]]. Храніст і паэт, ідэоляг францускага рыцарства [[Жан Фруасар]], апісваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана [[Баязід]]а, які скончыўся трагічным паражэньнем хрысьціянскай арміі пад [[Нікапаль|Нікапалем]] у [[1396]] годзе, пісаў, што «Баязід і Каліф паслалі да некалькіх сарацынскіх каралёў — у [[Пэрсія|Пэрсію]], [[Мідзія|Мідзію]], Татарыю і нават у Літву на мяжы з [[Прусія]]й». Ангельскі храніст канца XIV стагодзьдзя, манах [[абацтва Сэнт-Олбанс]] [[Томас Ўолсінгэм]] таксама лічыў «караля Літвы» [[Вітаўт]]а «сарацынскім уладыкам» накшталт султанаў «[[Бабілёнія|Бабілёніі]]», [[Турцыя|Турцыі]] і татарскіх ханаў: «Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысьціянскую з нагоды шчасьлівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй сэкты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру». У сьвядомасьці Ўолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэньне Літвы ў [[1387]] годзе, разгром Баязіда Тамэрланам у [[1402]] годзе і [[бітва на Ворскле 1399 году]]. Пасьля [[Вялікая вайна 1409—1411 гадоў|Вялікай вайны 1409—1411 гадоў]] частата сустракаемасьці тэрміну «сарацыны» ў дачыненьні да Літвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў [[1420-я|1420-х]] гадах, калі Вітаўта абвінавачвалі ў патаемным супрацоўніцтве з асманамі, баварскі храніст [[Ульрых фон Рыхенталь]] называў Вітаўта «herczog zu Sarasio».


== Літаратура ==
{{Крыніца ЭГБ|[[Алесь Белы]]}}
* [[Алесь Белы]] // {{Літаратура/ЭГБ}}
* Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
* Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974.
* Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.kamunikat.net.iig.pl/autary/biely/www/encyklapedyja/s.htm#3 Арыгінальны артыкул]
* [http://www.kamunikat.net.iig.pl/autary/biely/www/encyklapedyja/s.htm#3 Арыгінальны артыкул]

=== Літаратура ===
* Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
* Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974.
* Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.


[[Катэгорыя:Старажытныя народы]]
[[Катэгорыя:Старажытныя народы]]

Вэрсія ад 01:00, 24 сакавіка 2011

Сарацы́ны — нэгатыўная назва мусульманаў у сярэднявечных заходнеэўрапейскіх крыніцах.

Аміян Марцэлін, рымскі гісторык грэцкага паходжаньня (IV стагодзьдзе), згадваў сарацынаў як адно з арабскіх плямёнаў на паўночным захадзе Арабійскай пустыні. Паступова тэрмін «сарацыны» пачалі ўжываць у заходняй літаратуры для абазначэньня спачатку ўсіх арабаў, потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокім сэньсе ўсіх некаталікоў. Тэрмін быў вядомы і на Русі («Моамеда, жреца срачиньского» згадваў каля 1107 году чарнігаўскі ігумен Данііл), ён набыў шырокае распаўсюджаньне ў сувязі з крыжовымі паходамі. З канца XII стагодзьдзя яго этымалёгію зьвязвалі зь іменем курдзкага палкаводца, султана Эгіпту Саладзіна (Салах-ад-Дзіна), які ў 11871192 гадах узначальваў супраціўленьне мусульманскіх дзяржаваў Блізкага Ўсходу крыжакам.

У экзальтаванай сьвядомасьці заходнеэўрапейскага духавенства й рыцарства, якія лічылі каталіцкую Заходнюю Эўропу акружанай адзіным фронтам нехрысьціянскіх дзяржаваў — ад мусульманскай Гішпаніі і Блізкага Ўсходу да Літвы і Русі, так як «сарацынскай» дзяржавай уяўлялася і ВКЛ. Такія аблуды ўмела падтрымліваліся крыжацкай прапагандай для абгрунтаваньня «маральнага права» на агрэсію супраць ВКЛ, асабліва ў канцы XIV стагодзьдзя, калі пасьля разгрому Тахтамыша Цімурам (Тамэрланам) тут знайшла прытулак значная частка татараў. Храніст і паэт, ідэоляг францускага рыцарства Жан Фруасар, апісваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана Баязіда, які скончыўся трагічным паражэньнем хрысьціянскай арміі пад Нікапалем у 1396 годзе, пісаў, што «Баязід і Каліф паслалі да некалькіх сарацынскіх каралёў — у Пэрсію, Мідзію, Татарыю і нават у Літву на мяжы з Прусіяй». Ангельскі храніст канца XIV стагодзьдзя, манах абацтва Сэнт-Олбанс Томас Ўолсінгэм таксама лічыў «караля Літвы» Вітаўта «сарацынскім уладыкам» накшталт султанаў «Бабілёніі», Турцыі і татарскіх ханаў: «Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысьціянскую з нагоды шчасьлівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй сэкты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру». У сьвядомасьці Ўолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэньне Літвы ў 1387 годзе, разгром Баязіда Тамэрланам у 1402 годзе і бітва на Ворскле 1399 году. Пасьля Вялікай вайны 1409—1411 гадоў частата сустракаемасьці тэрміну «сарацыны» ў дачыненьні да Літвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў 1420-х гадах, калі Вітаўта абвінавачвалі ў патаемным супрацоўніцтве з асманамі, баварскі храніст Ульрых фон Рыхенталь называў Вітаўта «herczog zu Sarasio».

Літаратура

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
  • Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974.
  • Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.

Вонкавыя спасылкі