Станіслаў Эрнэст Дэнгаф: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Шляхціч | Імя = Станіслаў Эрнэст Дэнгаф | Поўнае імя = | Арыгінальнае імя = | Жа...'
 
д + Commons
Радок 51: Радок 51:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|1}}

== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Stanisław Ernest Denhoff}}


{{Палявыя гетманы літоўскія}}
{{Палявыя гетманы літоўскія}}

Вэрсія ад 22:29, 22 сакавіка 2011

Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф

Герб «Дзік»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1673
Памёр 2 жніўня 1728
Пахаваны
Род Дэнгафы
Бацькі Уладзіслаў Дэнгаф[d]
Канстанцыя са Слушкаў[d]
Дзеці Канстанцыя з Дэнгафаў[d]
Дзейнасьць дыплямат

Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касьцежына Паморскага ваяводзтва — 16 верасьня 1744, Гданьск) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі1697), палявы гетман літоўскі1709), мечнік вялікі каронны (17041721), ваявода полацкі1723)[1].

Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводзтве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі з Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Нямеччыне і Францыі.

Удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 17021717 маршалак Сандамірскай канфэдэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са швэдамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасьць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэньні ад стальца і выезду з краіны.

Па вяртаньні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэньне на пасаду палявога гетмана літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэньня адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Радзіна Сяняўскіх, крайні зьлева — С. Э. Дэнгаф. Невядомы мастак, XVIII ст.

Па скасаваньні ў 1717 Сандамірскай канфэдэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на зьмяншэньне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазыцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы[1].

У першым шлюбе зь Янай Дэнгаф, меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф'яй Сяняўскай быў бязьдзетным.

Крыніцы

  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 614.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Станіслаў Эрнэст Дэнгафсховішча мультымэдыйных матэрыялаў