Рыяд: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.6.3) (робат зьмяніў: ku:Riyad |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 113: | Радок 113: | ||
[[ar:الرياض]] |
[[ar:الرياض]] |
||
[[an:Riad]] |
[[an:Riad]] |
||
[[az:Ər-Riyad]] |
|||
[[frp:Riyad]] |
[[frp:Riyad]] |
||
[[bn:রিয়াদ]] |
[[bn:রিয়াদ]] |
Вэрсія ад 01:08, 19 сакавіка 2011
Рыяд | |
Правінцыя: | Рыяд |
Мэр: | Абдул Азіз ібн Айяф аль Міргін |
Плошча: | 1000 км² |
Насельніцтва • колькасьць: • шчыльнасьць: |
4 853 912 3024 |
Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+3 |
Тэлефонны код: | +966-1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 24°38′ пн. ш. 46°43′ у. д. / 24.633° пн. ш. 46.717° у. д.Каардынаты: 24°38′ пн. ш. 46°43′ у. д. / 24.633° пн. ш. 46.717° у. д. |
Рыяд на мапе Саудаўскай Арабіі Рыяд | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Рыяд (па-арабску: الرياض ar-Riyāḍ) — сталіца і самы вялікі горад Саудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтры Арабійскай паўвыспы на вялікім плято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).
Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: вакол Джыддаха і Мекі на ўзьбярэжжы Чырвонага мора, і вакол Джубаілу і Дхахрана на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42’42" паўночнай шыраты, 46°43’27" усходняй даўгаты.
Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза.
Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечаны вадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.
Назва
Назва гораду атрымана ад арабскага слова, якое азначае «месца садоў і дрэваў» («rawdah»). Некалькі ручаёў (зараз засмаглых), паблізу Рыяда, са старажытных часоў рабілі гэту мясцовасьць урадлівай вобласьцю ў цэнтры паўвыспы.
Гісторыя
У перадісламскія часы, паселішча на месцы будучага Рыяду мела назву Хаджар. Гістарычна гэта месца было вядома багацьцем вады і садоў. Вялікая колькасьць вады дазволіла існаваць некалькім паселішчам. Сучасная назва ўжывалась толькі для паселішчаў зь вялікай колькасьцю садоў, потым распаўсюдзілася на ўсю мясцовасьць.
Да канца 18 стагодзьдзя, Рыяд уваходзіў у склад першай дзяржавы саўдыдаў, са сталіцай у Дырыяху. Пасьля разбурэньня Дырыяха ў 1818 туркамі, сталіца была перанесена ў Рыяд.
У 1902 годзе горад быў захоплены Абдулам Азізам бін Рахманам Аль-Саўдам. Ён стварыў каралеўства Саўдыдаў у сучасным выглядзе ў 1932 годзе, з Рыядам як сталіцай дзяржавы. Дыпляматычная сталіца заставалась у Джэдаху да 1982 году. За кароткі час насельніцтва гораду шматразова павялічылася. У 1960-х гадах насельніцтва складала 150 000 чалавек. У наш час насельніцтва складае 4,5 млн чалавек.
Насельніцтва
Год | Насельніцтва |
---|---|
1862 | 7,500 |
1935 | 30,000 |
1960 | 150,000 |
1970 | 370,000 |
1972 | 500,000 |
1974 | 650,000 |
1988 | 1,500,000 |
1990 | 2,000,000 |
1997 | 2,800,000 |
2007* | 5,000,001 |
2020* | 8,900,000 |
*Здагадка
Паміж 1974 і 1992 гадамі штогадовы прырост насельніцтва складаў 8,2%.
Вонкавыя спасылкі
Рыяд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў