Плямістая гіена: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: be:Плямістая гіена
Радок 1: Радок 1:
{{Бяз карткі|Таксанамічная інфармацыя}}
[[Image:Crocuta-hejda.jpg|thumb|Плямістая гіена]] '''Плямістая гіена''' (''Crocuta crocuta'') — сысун зь сямейства гіенавых.
[[Файл:Crocuta-hejda.jpg|міні|Плямістая гіена]]
'''Плямістая гіена''' (''Crocuta crocuta'') — сысун зь сямейства гіенавых.


== Постаць ==
== Постаць ==

Вэрсія ад 00:31, 13 сакавіка 2011

Плямістая гіена

Плямістая гіена (Crocuta crocuta) — сысун зь сямейства гіенавых.

Постаць

Дасягае да 1,3 м у даўжыню, пры вышыні ў карку 80 см; поўсьць больш кароткая, чым у іншых відаў, мае шэраваты колер з бурымі плямамі на баках і на верхніх частках лап. Галава бурая, на шчоках і патыліцы з чырванаватым адценьнем, хвост з бурыми кольцамі і чорным кончыкам; канцы ног белаватыя. Афарбоўка схільная да варыяцый, бывае больш сьветлая і больш цёмная.

Арэал

Плямістая гіена жыве ў паўднёвай і Ўсходняй Афрыцы, ад мыса Добрай Надзеі прыблізна да 17 ° з. ш., выцясняючы ў тых месцах, дзе яна часта сустракаецца, паласатую гіену.

Лад жыцьця

Па ладу жыцьця яна падобная да іншых гіенаў, але па сваёй велічыні і сіле больш небясьпечная за іх. Плямістыя гіены ў асноўным палююць самі, і радзей ядуць падалку. Вый плямістй гіены падобны да рогату. Самка прыносіць 3-7 шчанюкоў, у сярэдняй Афрыцы да пачатку дажджлівае пэрыяду, на поўначы — вясной; шчанюкі зьмяшчаюцца ў пячорах або ў выкапаныя норах. Маці іх пяшчотна любіць і мужна абараняе, спыняе свой клопат зь іх ўзрастаньнем. Шчанюкі пакрытыя кароткай аднаколернай поўсьцю; без плям.

Глядзі таксама