Плямістая гіена: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Плямістая_гіена?oldid=614809 |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 16:22, 12 сакавіка 2011
Плямістая гіена (Crocuta crocuta) — сысун зь сямейства гіенавых.
Постаць
Дасягае да 1,3 м у даўжыню, пры вышыні ў карку 80 см; поўсьць больш кароткая, чым у іншых відаў, мае шэраваты колер з бурымі плямамі на баках і на верхніх частках лап. Галава бурая, на шчоках і патыліцы з чырванаватым адценьнем, хвост з бурыми кольцамі і чорным кончыкам; канцы ног белаватыя. Афарбоўка схільная да варыяцый, бывае больш сьветлая і больш цёмная.
Арэал
Плямістая гіена жыве ў паўднёвай і Ўсходняй Афрыцы, ад мыса Добрай Надзеі прыблізна да 17 ° з. ш., выцясняючы ў тых месцах, дзе яна часта сустракаецца, паласатую гіену.
Лад жыцьця
Па ладу жыцьця яна падобная да іншых гіенаў, але па сваёй велічыні і сіле больш небясьпечная за іх. Плямістыя гіены ў асноўным палююць самі, і радзей ядуць падалку. Вый плямістй гіены падобны да рогату. Самка прыносіць 3-7 шчанюкоў, у сярэдняй Афрыцы да пачатку дажджлівае пэрыяду, на поўначы — вясной; шчанюкі зьмяшчаюцца ў пячорах або ў выкапаныя норах. Маці іх пяшчотна любіць і мужна абараняе, спыняе свой клопат зь іх ўзрастаньнем. Шчанюкі пакрытыя кароткай аднаколернай поўсьцю; без плям.
Глядзі таксама
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |