Беларуская народная самапомач: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад з http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BF%D0%BE%
 
дапаўненьне
Радок 15: Радок 15:
Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным медыцынскім аглядзе для высыланьня рабочай сілы ў Нямеччыну<ref>{{Кніга|аўтар = [[Язэп Найдзюк]], [[Іван Касяк]].|частка = |загаловак = Беларусь учора і сяньня|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Менск|выдавецтва = Навука і тэхніка|год = 1993|том = |старонкі = 273|старонак = |сэрыя = |isbn = 5-343-01458-5|наклад = }}</ref>.
Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным медыцынскім аглядзе для высыланьня рабочай сілы ў Нямеччыну<ref>{{Кніга|аўтар = [[Язэп Найдзюк]], [[Іван Касяк]].|частка = |загаловак = Беларусь учора і сяньня|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Менск|выдавецтва = Навука і тэхніка|год = 1993|том = |старонкі = 273|старонак = |сэрыя = |isbn = 5-343-01458-5|наклад = }}</ref>.


Зьезд кіраўнікоў БНС (ліпень [[1942]]) дамагаўся ўнясеньня зьменаў у статут БНС і прызнаньня за ёй права самакіраваньня. На зьездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік [[1943]]) быў выпрацаваны мэмарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэньня беларускага ўраду і войска. Падкрэсьлівалася, што «ўрад абвесьціць аддзяленьне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Пры садзейнічаньні БНС ствараўся [[Беларускі корпус самааховы]]. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэньнем ад 18 сакавіка 1943 абмежавала дзейнасьць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Іван Ермачэнка быў зьняты з пасады кіраўніка БНС і высланы зь Беларусі.
Зьезд кіраўнікоў БНС (ліпень [[1942]]), у якім удзельнічалі [[Беларускія мужы даверу|Мужы даверу]], кіраўнікі БНС з акругаў і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясеньня зьменаў у статут БНС і прызнаньня за ёй права самакіраваньня. На зьездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік [[1943]]) быў выпрацаваны мэмарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэньня беларускага ўраду і войска. Падкрэсьлівалася, што «ўрад абвесьціць аддзяленьне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Пры садзейнічаньні БНС ствараўся [[Беларускі корпус самааховы]]. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэньнем ад 18 сакавіка 1943 абмежавала дзейнасьць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Іван Ермачэнка быў зьняты з пасады кіраўніка БНС і высланы зь Беларусі.


У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў [[Беларуская самапомач|Беларускую самапомач]], дзейнасьць якой у адпаведнасьці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраваньняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых сябраў. Кіраўніком арганізацыі стаў [[Юры Сабалеўскі]], былы пасол у польскім сейме.
У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў [[Беларуская самапомач|Беларускую самапомач]], дзейнасьць якой у адпаведнасьці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраваньняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых сябраў. Кіраўніком арганізацыі стаў [[Юры Сабалеўскі]], былы пасол у польскім сейме.

Вэрсія ад 19:06, 9 сакавіка 2011

Беларуская народная самапомач (БНС) — нацыянальная арганізацыя, якая дзейнічала ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў Генэральнай акрузе «Беларусь».

Беларуская народная самапомач была створана 13 кастрычніка 1941 паводле загаду генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ.

БНС узначальвалі Іван Ермачэнка (22 кастрычніка 1941 — красавік 1943), Вацлаў Іваноўскі (30 чэрвеня 1943 — лістапад 1943), Юры Сабалеўскі (лістапад 1943 — 1 лютага 1944). Кіруючы орган — Цэнтральная рада (Цэнтраль, складалася з 13 аддзелаў-рэфератаў), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы.

БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам нямецкіх акупацыйных уладаў. Склад цэнтральнай рады зацьвярджаў Кубэ, праўленьні акруговых, раённых і старшыняў валасных аддзелаў прызначалі адпаведныя гібетскамісары, раённыя і валасныя нямецкія кіраўнікі.

Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіць за мэту «дапамагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеяньняў, бальшавіцкага і польскага панаваньня, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашырыць і разьвіць беларускую культуру». БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасьцей, прадуктаў харчаваньня, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй устаноў аховы здароўя, дастаўкай друкаваных выданьняў у акругі і паветы (напрыклад, газэты для сялянаў «Голас вёскі»).

У пачатку 1942 быў праведзены зьезд усіх лекараў Беларусі. На ім было пастаноўлена стварыць беларускую лекарскую прафэсыйную арганізацыю, адкрыць беларускі мэдыцынскі ўнівэрсытэт і арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам у цяжкі ваенны час.

БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла рассяленьне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў (да 10000 дзяцей)[1].

Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным медыцынскім аглядзе для высыланьня рабочай сілы ў Нямеччыну[2].

Зьезд кіраўнікоў БНС (ліпень 1942), у якім удзельнічалі Мужы даверу, кіраўнікі БНС з акругаў і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясеньня зьменаў у статут БНС і прызнаньня за ёй права самакіраваньня. На зьездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік 1943) быў выпрацаваны мэмарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэньня беларускага ўраду і войска. Падкрэсьлівалася, што «ўрад абвесьціць аддзяленьне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Пры садзейнічаньні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэньнем ад 18 сакавіка 1943 абмежавала дзейнасьць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Іван Ермачэнка быў зьняты з пасады кіраўніка БНС і высланы зь Беларусі.

У чэрвені 1943 БНС рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасьць якой у адпаведнасьці з новым статутам была абмежавана зборам ахвяраваньняў, матэрыяльнай дапамогай, вярбоўкай новых сябраў. Кіраўніком арганізацыі стаў Юры Сабалеўскі, былы пасол у польскім сейме.

1 сакавіка 1944 БНС перададзеная ў падпарадкаваньне Беларускай цэнтральнай радзе.

Вядомыя асобы-дзеячы БНС: Ян Станкевіч (намесьнік кіраўніка), Вінцэнт Гадлеўскі, Радаслаў Астроўскі, архіяпіскап Філяфей (Нарко), Вацлаў Іваноўскі, Антон Адамовіч, Уладзіслаў Казлоўскі, Іван Касяк, Юльян Саковіч (сябры Галоўнай Рады).

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 272. — ISBN 5-343-01458-5
  2. ^ Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 273. — ISBN 5-343-01458-5

Вонкавыя спасылкі