Сьветлавы год: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: ext:Añu lus
д r2.7.1) (робат дадаў: tt:Яктылык елы
Радок 13: Радок 13:
[[Катэгорыя:Астраномія]]
[[Катэгорыя:Астраномія]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

[[rue:Світловый рік]]


[[am:የብርሃን አመት]]
[[am:የብርሃን አመት]]
Радок 90: Радок 88:
[[qu:Achkiy wata]]
[[qu:Achkiy wata]]
[[ru:Световой год]]
[[ru:Световой год]]
[[rue:Світловый рік]]
[[sah:Сырдык сыла]]
[[sah:Сырдык сыла]]
[[sq:Dritëviti]]
[[sq:Dritëviti]]
Радок 103: Радок 102:
[[tl:Sinag-taon]]
[[tl:Sinag-taon]]
[[ta:ஒளியாண்டு]]
[[ta:ஒளியாண்டு]]
[[tt:Яктылык елы]]
[[te:కాంతి సంవత్సరం]]
[[te:కాంతి సంవత్సరం]]
[[th:ปีแสง]]
[[th:ปีแสง]]

Вэрсія ад 19:59, 8 сакавіка 2011

Сьветлавы́ го́д – пазасыстэмная адзінка даўжыні, роўная адлегласьці, якую пераадольвае сьвятло за год. Больш дакладна, гэта адлегласьць, якое праходзіць фатон у вакуўме, не адчуваючы ўздзеяньняў гравітацыйных палей, за адзін трапічны год, аднесены да эпохі 1900 (ён адпавядае вызначэньню 31 556 925,9747 сэкунд СІ). Улічваючы, што хуткасьць сьвета ў вакуўме роўная ў дакладнасьці 299 792 458 м/с, можна падлічыць, што сьветлавы год роўны дакладна 9 460 528 177 426,82 км (прыкладна 9,5 трыліёнаў кілямэтраў). Дадзенае вызначэньне з’яўляецца наібольш распаўсюджаным, але існуюць іншыя вызначэньні сьветлавога года, які заснаваны на іншай працягласьці года; так калі прыняць юліянскі год (365,25 стандартных сутак па 86 400 сэкунд СІ), то сьветлавы год роўны 9 460 730 472 580,8 км, што адрозьніваецца ад папярэдняга вызначэньня на 0,002%. Таму для дакладных вымярэньняў адлегласьці сьветлавы год ужываць нельга, калі раней не дамовіцца, ад працягласьці года. Аднак гэта ўдакладненьне малаважнае ў сувязі з не зусім дакладным вызначэньнем адлегласьцей да пазасанечных аб’ектаў, дзе звычайна выкарыстоўваецца гэта адзінка адлегласьці. Сьветлавы год, разам з парсекам, ужываецца ў якасьці адзінкі вымярэньня адлегласьцей паміж далёкімі астранамічнымі аб’ектамі. Напрыклад адлегласьць да бліжэйшай да Сонца зоркі складае 4,22 сьветлавых года. Адлегласьць паміж галяктыкамі вымяраецца ўжо міліёнамі сьветлавых гадоў.

1 сьветлавы год = 9 460 528 404 879 358 812,6 м ≈ 9,4506 (пэтамэтраў) ≈ 63 240 астранамічных адзінкі ≈ 0,3066 парсек.

Для вымярэньня адлегласьці ўнутры плянэтных сыстэм калі-некалі выкарыстоўваюць адзінкі сьветлавая сэкунда і сьветлавая хвіліна, роўныя адпаведна адлегласьцям, якія сьвятло ў вакуўме праходзіць за 1 сек. і 1 хв. (г. зн. 299 792 458 м і 17 987 547 480 м).

Цікавыя факты

  • Астранамічная адзінка прыкладна роўная 500 сьветлавым сэкундам, г.зн. сьвятло даходзіць ад Сонца да Зямлі прыкладна за 500 сэкунд.
  • Радыюс Сонечнай сыстэмы складае 11 сьветлавых гадзін
  • Радыюс Млечнага шляха складае 100 000 сьветлавых гадоў