Ваўчкі трохпадзеленыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя |Назва = Ваўчкі трохпадзеленыя |Выява ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:19, 6 сакавіка 2011

Ваўчкі трохпадзеленыя
Агульны выгляд квітнеючай расьліны
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадАстракветныя
СямействаАстравыя
РодВаўчкі
ВідВаўчкі трохпадзеленыя
Бінамінальная намэнклятура
Bídens tripartíta

Ваўчкі́ трохпадзе́леныя (па-лацінску: Bídens tripartíta) — адналетняя травяністая расьліна роду Ваўчкі (Bidens) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісаньне

Батанічнае аздабленьне кнігі О. В. Тамэ, «Флёра Нямеччыны, Аўстрыі, Швайцарыі», 1885
Суквецьце ваўчкоў трохпадзеленых

Невысокая расьліна 20-70 см з прамастаячым фіялетава-бурым ці брусьнелым сьцеблам. Сьцябло голае альбо зьлёгку апушанае, адгаліноўваецца амаль ад асновы; галіны супраціўныя.

Лісьце на кароткіх чаранках, трохпадзеленае, з зубчастымі долямі, канцовая доля буйнейшая за бакавыя; верхняе лісьце суцэльнае, буйназубчастае.

Кветкі ў прамастаячых кошычках на канцы сьцябла й галінак; кожны кошычак агарнуты падвойнай абгорткай. Вонкавая абгортка складаецца з 5-8 лісьцепадобных лісьцікаў, падоўжаных, коратка завостраных, якія перавышаюць кошычак. Унутраная абгортка ўяўляе сабою брусьнелыя, прыпнутыя лісьцікі.

Квітнее ў ліпені — жніўні.

Хімічны склад

Выкарыстаньне

Літаратура

  1. Под ред. Маниной Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 184. — 340 с. — 55 000 ас.

Вонкавыя спасылкі