Дзяньніца: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, катэгорыі
дапаўненьне
Радок 1: Радок 1:
«'''Дзяньнiца'''» ― першая [[РСФСР|савецкая]] газэта на [[Беларуская мова|беларускай мове]].
«'''Дзяньнiца'''» ― беларуская [[газэта]], заснаваная [[Зьміцер Жылуновіч|Зьмітром Жылуновічам]] у [[Пецярбург]]у ў 1916 року. Адноўленая ў 1918 року, стала першай [[РСФСР|савецкай]] газэтай на [[Беларуская мова|беларускай мове]].


== Мінуўшчына ==
Зьяўлялася ворганам [[Белнацкам]]у, выдавалася з [[1 сакавіка]] [[1918]] у [[Петраград]]зе. З 6-га нумару [[6 красавіка]] 1918 па [[24 лютага]] [[1919]] выходзіла ў [[Масква|Маскве]]. З №40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і {{Артыкул у іншым разьдзеле|Беларускія сэкцыі РКП(б)|маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)|ru|Белорусские секции РКП(б)}}. Агулам выйшла 49 нумароў.


Упершыню паўстала ў [[Петраград]]зе ў [[1916]] року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай [[Кайзэраўская Нямеччына|кайзэраўскай Нямеччынай]] тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі [[Зьміцер Жылуновіч|Зьмітра Жылуновіча]]. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 21 лістапада 2010| url = http://www.library.by/portalus/modules/belarus/show_archives.php?subaction=showfull&id=1290345142&archive=1290362895&start_from=&ucat=8&| загаловак = Беларускі нацыянальны рух у нады Першай Сусветнай вайны| фармат = | назва праекту = Гісторыя Беларусі| выдавец = Беларуская лічбавая бібліятэка| дата = 5 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
Рэдактарамі былі [[Зьміцер Жылуновіч]], [[Янка Нёманскі]], [[Павал Каравайчык]].

Выхад аднавіўся<ref>{{Спасылка | аўтар = Віталь Скалабан| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.library.cjes.ru/online/?a=con&b_id=655&c_id=7785| загаловак = Пасля «Нашай Нівы»| фармат = | назва праекту = Бібліятэка Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі| выдавец = Медиа Эксперт №3, 2004| дата = 5 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref> з [[1 сакавіка]] [[1918]] як друкаваны ворган [[Белнацкам]]у. З 6-га нумару [[6 красавіка]] 1918 па [[24 лютага]] [[1919]] выходзіла ў [[Масква|Маскве]]. З №40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і {{Артыкул у іншым разьдзеле|Беларускія сэкцыі РКП(б)|маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)|ru|Белорусские секции РКП(б)}}. Агулам выйшла 49 нумароў. Рэдактарамі былі [[Зьміцер Жылуновіч]], [[Янка Нёманскі]], [[Павал Каравайчык]].


== Зьмест ==
== Зьмест ==

Вэрсія ад 11:38, 5 сакавіка 2011

«Дзяньнiца» ― беларуская газэта, заснаваная Зьмітром Жылуновічам у Пецярбургу ў 1916 року. Адноўленая ў 1918 року, стала першай савецкай газэтай на беларускай мове.

Мінуўшчына

Упершыню паўстала ў Петраградзе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай кайзэраўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі Зьмітра Жылуновіча. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916[1].

Выхад аднавіўся[2] з 1 сакавіка 1918 як друкаваны ворган Белнацкаму. З 6-га нумару 6 красавіка 1918 па 24 лютага 1919 выходзіла ў Маскве. З №40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)(ru). Агулам выйшла 49 нумароў. Рэдактарамі былі Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі, Павал Каравайчык.

Зьмест

Зьмяшчала артыкулы на агульнапалітычную, эканамічную і нацыянальную тэматыку, беларускія літаратурныя творы. Асьвятляла дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх арганізацыяў у Расеі, жыцьцё беларускіх уцекачоў, заклікала да змаганьня за вызваленьне акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.

У 1-м нумары апублікаваная «Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплюатаванага народу». У № 8 артыкул «Беларусь як частка Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі». Друкаваўся тэкст Маніфэсту Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі пра абвяшчэньне БССР, пастанова Прэзыдыюма УЦВК(ru) пра прызнаньне незалежнасьці БССР, першыя пастановы беларускага савецкага ўраду і 1-га Усебеларускага зьезду Саветаў.

На старонках газэты з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Канстанцыя Буйло, Альбэрт Паўловіч, Фабіян Шантыр[3], Максім Гарэцкі, Аляксей Гурло, Ігнат Дварчанін[4].

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Беларускі нацыянальны рух у нады Першай Сусветнай вайны Гісторыя Беларусі. Беларуская лічбавая бібліятэка (21 лістапада 2010). Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  2. ^ Віталь Скалабан Пасля «Нашай Нівы» Бібліятэка Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі. Медиа Эксперт №3, 2004. Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  3. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  4. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.

Літаратура

  • Бугаев Е. Возникновение большевистских организаций и образование Компартии Белоруссии. ― М., 1959;
  • Дзьве даты // «Звязда». — 1 сакавіка 2011. — № 39 (26903). — С. 8.
  • Зерницкий М. С. Белорусская советская печать в годы иностранной военной интервенции и гражданской войны (1918—1920). ― Мн., 1963;
  • Круталевич В. А. Рождение Белорусской Советской Республики. ― Мн., 1975.

Вонкавыя спасылкі