Ласкацень: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніца - be:Клітар
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д Секель перанесеная ў Ласкацень: тэрміналёгия
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:01, 4 сакавіка 2011

Месцазнаходжанне секеля

Секель (па-лацінску: clitoris - юрнік / па-лацінску: clitorido - казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў палавы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых цел. Секель складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка секеля мае выгляд грудка, разьмешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў похву, разьмяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй зьнітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі. Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі секеля разьмешчаныя па абодвы бакі ад похвы. Зьмяшчае мноства сасудаў і нэрвовых канчаткаў. У розных жанчын секель мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасьці. Даўжыня галоўкі секеля ў большасьці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыямэтар складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня секеля, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна не бачны. Секель зьяўляецца гамолагам пячорыстых цел мужчынскага палавога чэлеса.