Валянцін Волкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
даты жыцьця
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5: Радок 5:
| Апісаньне =
| Апісаньне =
| Імя пры нараджэньні =
| Імя пры нараджэньні =
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|19|4|1881}}
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|19|4|1881|0|1}}
| Месца нараджэньня =
| Месца нараджэньня =
| Дата сьмерці = {{Памёр|8|11|1964}}
| Дата сьмерці = {{Памёр|8|11|1964}}

Вэрсія ад 10:24, 11 лютага 2011

Валянцін Волкаў
Дата нараджэньня 19 красавіка 1881
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 лістапада 1964
Месца сьмерці
Адукацыя Пензенскае мастацкае вучылішча
Месца вучобы
Занятак партрэт, тэматычная карціна, пейзаж, нацюрморт
Месца працы
Жанры партрэт, пэйзаж, натурморт[d] і тэматычная карціна[d]
Плынь рэалізм
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»

Валянцін Віктаравіч Волкаў (19 красавіка 18818 лістапада 1964) — беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі. Аўтар малюнка герба БССР.

Жыцьцяпіс

Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1913 года. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы, нацюрморты. У 1918 годзе ўдзельнічаў у мастацкім афармленні Петраграда да 1-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано “Уся ўлада Саветам”, “Штурм Зімняга” і інш.).

Выкладаў у Веліжскай мастацкай школе (1919-1929), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923-1929), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1953-1964).

Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз У.І.Леніна (партрэт 1926). Аўтар малюнка герба БССР (1926 і 1938). У 1920-30-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: “Індустрыялізацыя”, “Калектывізацыя” (абодва ў 1930) для мытні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз “Кастрычнік на Беларусі” для павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939). Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928-1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расеі і Вялікай Айчыннай вайне, сучаснасці.

Творчасьць

Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталей. Сярод работ “Кастусь Каліноўскі” (1923), “Барыкады” (1923), “Малатабоец” (1926), “Партызаны” (1928) і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-ой паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты М.Багдановіча (1927), мастака М.Гусева (1950), М.Горкага (1951) і інш. Значную каштоўнасць мае спадчына Волкава: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ен поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха (“Трактарыстка” (1956), партрэт хірурга Р.Р.Чарковай (1960) і інш.).

  1. ^ Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.