Бойніцкі замак: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: be:Бойніцкі замак |
д untagged isolated. |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
* [http://www.castles.info/slovakia/bojnice/ Бойніцкі замак на сайце Castlesinfo] {{ref-en}} |
* [http://www.castles.info/slovakia/bojnice/ Бойніцкі замак на сайце Castlesinfo] {{ref-en}} |
||
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна0}} |
|||
[[Катэгорыя:Замкі Славаччыны]] |
[[Катэгорыя:Замкі Славаччыны]] |
Вэрсія ад 17:30, 7 лютага 2011
Бойніцкі замак (па-славацку: Bojnický zámok, па-нямецку: Schloss Weinitz) — замак у словацком горадзе Бойніцэ. Цяпер у ім разьмяшчаецца адзін з найбольш папулярных музэяў краіны.
Гісторыя
Замак быў упершыню згаданы ў 1113 годзе ў дакумэнце абацтва Зобар. Першапачаткова ён быў драўляным, але паступова асобныя элемэнты былі замененыя каменнымі, а вонкавыя сьцены былі прыстасаваныя да навакольнай гарыстай мясцовасьці. Першым уладальнікам стаў Матуш Чак, які фактычна зьяўляўся кіраўніком усёй заходняй і цэнтральнай Славаччыны. Замак быў перададзены яму ў 1302 годзе каралём Вугоршчыны Вацлавам III. У 15 стагодзьдзі замак знаходзіўся ў валоданьні караля Мацьяша «Корвіна» Хун’ядзі, які, у сваю чаргу, перадаў замак у 1489 годзе на кароткі час свайму пазашлюбнаму сыну Янашу Корвіну.
Мацьяш з задавальненьнем наведваў Бойніцэ і выдаваў тут каралеўскія загады. Звычайна ён дыктаваў іх пад сваёй улюбёнай ліпай, якая сёньня вядомая пад назвай Ліпа караля Мацьяша. Пасьля сьмерці Мацьяша замак перайшоў у валоданьне рода Запальяі. Заможная сям’я Турза з паўночнай часткі Вугорскага каралеўства набыла замак у 1528 годзе і ажыцьцявіла шматлікія перабудовы. Першапачатковая крэпасьць была ператвораная ў рэнэсансны замак. З 1646 году замак знаходзіўся ў валоданьні роду Палфій, які таксама стаў ініцыятарам пэўных зьменаў у замку.
Урэшце Ян Палфій зьдзейсьніў над замкам капітальную перабудову, якая цягнулася з 1888 да 1909 году. Узьнік цяперашні замак, які нагадвае францускія замкі Люары. Палфій асабіста ўдзельнічаў у працэсе ў якасьці архітэктара і графічнага дызайнэра. Ён быў адным з буйнейшых калекцыянэраў антычных габэленаў, карцінаў і скульптураў свайго часу.
Перабудова замка была ініцыяваная таксама і ў сувязі з асабістым жыцьцём Яна Палфія. Ён закахаўся ў францужанку, дачку арыстыкрата. Палфій зрабіў ёй прапанову ажаніцца, і яна пагадзілася, аднак пераяжджаць у замак не зьбіралася, бо ён ня быў падобны на ейны родны дом. У выніку замак быў перабудаваны ў францускім стылі, але перабудова цягнулася 21 год. За гэты час дзяўчына ўжо выйшла замуж, а Ян Палфій памёр халастым.
Пасьля сьмерці Палфія ягоныя нашчадкі ў 1939 годзе прадалі замак разам з водалякарняй і навакольнай зямлёй Яну Антаніну Батэ, галаве абутковага канцэрну Баця.
Пасьля 1945 году маёмасьць канцэрну Баця было сканфіскаванае чэхаславацкай дзяржавай, а ў замку сталі разьмяшчацца сталічныя дзяржаўныя інстытуты. 9 траўня 1950 году ў замку ўзьнік пажар, які прычыніў значныя страты. Урад вылучыў сродкі на аднаўленьне Байніцкага замка. Пасьля аднаўленьня ў замку разьмясьцілася філія Славацкага народнага музэю, якая спэцыялізавалася на дакумэнтацыі і прэзэнтацыі постмадэрнісцкага архітэктурнага стылю.
Апроч гэтага, рамантычны замак зьяўляецца папулярным месцам для здымкаў казачных фільмаў, у тым ліку «Пячора залатой розы». У 2006 годзе Байніцкі замак наведалі каля 200 тысячаў чалавек.
Галерэя
-
Бойніцкі замак, 2005 г.
-
Від на замак з боку горада
Вонкавыя спасылкі
- Бойніцкі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў