Нарвэскае мора: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: fy:Noarske See |
д r2.7.1) (робат дадаў: ar:بحر النرويج |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[Катэгорыя:Арктычны акіян]] |
[[Катэгорыя:Арктычны акіян]] |
||
[[ar:بحر النرويج]] |
|||
[[be:Нарвежскае мора]] |
[[be:Нарвежскае мора]] |
||
[[bs:Norveško more]] |
[[bs:Norveško more]] |
Вэрсія ад 17:02, 31 студзеня 2011
Нарвэскае мора — мора Арктычнага акіяна, паміж Скандынаўскім паўвостравам, Ісьляндыяй і выспай Ян Маен. Плошча 1,4 млн км², глыбіня да 3970 м (сярэднія глыбіні — 1600—1750 м), вышыня прыліваў — да 3,3 м, салёнасьць — каля 35‰.
Разьвітыя рыбалоўства і здабыча нафты. Важнейшыя порты — нарвэскія Тронхейм, Тромсё і Нарвік.
Геаграфія
Міжнародная гідраграфічная арганізацыя вызначае межы Нарвэскага мора наступным чынам:[1]
- На паўночным усходзе. Лінія, якая злучае самы паўднёвы пункт Заходняга Шпіцбэргену да Паўночнага мысу выспы Мядзьвежай, праз гэтую выспу да мысу Бык, затым да Нордкапу ў Нарвэгіі (27°45’E).
- На паўднёвым усходзе. Заходняе ўзьбярэжжа Нарвэгіі паміж Нордкапам і мысам Стад (62°10′ пн. ш. 05°00′ у. д. / 62.167° пн. ш. 5° у. д.).
- На поўдні. Ад пункту на заходнім узьбярэжжы Нарвэгіі па 61-й паўночнай паралелі да 0°53' з. д. і да Фуглоя (62°21′ пн. ш. 6°15′ з. д. / 62.35° пн. ш. 6.25° з. д.), затым да ўсходняй кропкі Гэрпір (65°05′ пн. ш. 13°30′ з. д. / 65.083° пн. ш. 13.5° з. д.) у Ісьляндыі.
- На захадзе. Паўднёва-заходняя мяжа Грэнляндзкага мора.
Крыніцы
- ^ «Limits of Oceans and Seas, 3rd edition». International Hydrographic Organization. 1953. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
Нарвэскае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў