Міхаіл Парэчанкаў: розьніца паміж вэрсіямі
+ {{ізаляваны артыкул|клястэр3}} |
злучнасьць |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
| Сайт = |
| Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Міхаі́л Яўге́навіч Парэ́чанкаў''' (нарадзіўся [[2 сакавіка]] [[1969]]) — [[Расея|расейскі]] актор кіно і тэлевядучы. Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі. Вядучы папулярнага тэле-шоў «[[Бітва экстрасэнсаў]]» |
'''Міхаі́л Яўге́навіч Парэ́чанкаў''' (нарадзіўся [[2 сакавіка]] [[1969]]) — [[Расея|расейскі]] актор кіно і тэлевядучы. [[Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі]]. Вядучы папулярнага тэле-шоў «[[Бітва экстрасэнсаў]]» |
||
==Біяграфія== |
==Біяграфія== |
Вэрсія ад 02:37, 26 студзеня 2011
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Міхаіл Парэчанкаў | |
Дата нараджэньня | 2 сакавіка 1969 (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Ленінград, СССР |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | Актор, тэлевядучы |
Навуковая сфэра | акторства[d][1], кінарэжысура[d][1], кінасцэнарыстыка[d][1] і кінавытворчасьць[d][1] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0691717 |
Сайт | xn--80aeiambqffqiehp3ewb.xn--p1ai |
Міхаі́л Яўге́навіч Парэ́чанкаў (нарадзіўся 2 сакавіка 1969) — расейскі актор кіно і тэлевядучы. Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі. Вядучы папулярнага тэле-шоў «Бітва экстрасэнсаў»
Біяграфія
Нарадзіўся у сям'і ваеннага марака. Да пяці год жыў з бабуляй у Пскоўскай вобласьці, потым — з бацькамі ў Польшчы, дзе вучыўся ў школе-інтэрнаце. Вучыўся ў Талінскай ваенна-палітычнай вучэльні, але ня скончыў яе, бо за парушэньне дысцыпліны быў выключаны за 10 дзён да заканчэньня. Служыў у будаўнічым батальёне ў Савецкім войску. Пасьля службы працаваў у багетнай майстэрні. Паступіў ва Ўсерасейскі Дзяржаўны Інстытут Кінэматаграфіі на курс А. Джыгарханяна, але да канца не давучыўся. У 1991 годзе паступіў у Дзяржаўную акадэмію тэатральнага мастацтва ў Санкт-Пецярбургу на курс Венеяміна Фільштынскага, якую скончыў у 1996 годзе.
Пасьля заканчэньня акадэміі працаваў у тэатры «На Крукавым канале». Потым перайшоў у трупу Акадэмічнага тэатра імя Ленсавета. Выступаў у галоўнай ролі ў сьпектаклі «Сірана. Сцэны з Растана» Незалежнага тэатральнага праекта. На сцэне Маскоўскага Мастацкага Тэатра імя Чэхова дэбютаваў у 2002 годзе ў спэктаклі «Паляваньне на качак» у ролі афіцыянта. У 2003 годзе увайшоў у трупу гэтага тэатра. У 2008 годзе балятаваўся на пост старшыні Саюза кінэматаграфістаў Расеі. Зьяўляецца генэральным прадусарам кінакампаніі «ВВП Альянс».
Праца ў кіно
Зьняўся ў фільмах «9 рота», «1612», тэлесэрыялах «Вуліцы разьбітых ліхтароў», «Агент нацыянальнай бясьпекі».
Асабістае жыцьцё
Міхаіл Парэчанкаў жанаты на мастачцы Вользе Парэчанкавай. У яго ёсьць дочкі Варвара і Марыя, а таксама сын Міхась.
Узнагароды
Ляўрэат прэмій:
- «Залатая маска» (1996)
- «Залаты сафіт»
- «Сузор'е»
- преміі імя В. Стржэльчыка