Поль Рыкёр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д fix
→‎Канцэпцыя памяці: COPYVIO, пераклад
Радок 3: Радок 3:


== Канцэпцыя памяці ==
== Канцэпцыя памяці ==
{{copyvio|http://elenakosilova.narod.ru/studia2/ricoeur.htm}}
[[Памяць]] для Поля Рыкёра, — гэта амбіцыя, прэтэнзія на тое, каб захоўваць вернасьць мінуламу, прасьцей — усё тое што было, адбылося да таго, як мы выказаліся аб гэтым. Памяць можна падзяліць на памяць як накіраванасьць (visée) і памяць, якая мае на ўвазе рэч (chose visée), калі мы нешта узгадваем мы міжволі адказваем на пытаньні: «што?», «дзе?», «калі?». Такім чынам наша памяць арыентавана па часе, прывязана да пэўнага месца і ў ёй заўжды ёсьць наша суб’ектыўная ацэнка (усё праходзіць праз нашае «я»).
[[Памяць]] для Поля Рыкёра, — гэта амбіцыя, прэтэнзія на тое, каб захоўваць вернасьць мінуламу, прасьцей — усё тое што было, адбылося да таго, як мы выказаліся аб гэтым. Памяць можна падзяліць на памяць як накіраванасьць (visée) і памяць, якая мае на ўвазе рэч (chose visée), калі мы нешта узгадваем мы міжволі адказваем на пытаньні: «што?», «дзе?», «калі?». Такім чынам наша памяць арыентавана па часе, прывязана да пэўнага месца і ў ёй заўжды ёсьць наша суб’ектыўная ацэнка (усё праходзіць праз нашае «я»).



Вэрсія ад 16:21, 23 студзеня 2011

Файл:Paul Ricoeur.jpg
Поль Рыкёр

Поль Рыкёр (франц. Paul Ricoeur, 27 лютага 191320 траўня 2005) — францускі філёзаф, разам з Хайдэгерам і Гадамэрам прадстаўнік школы гермэнэўтыкі.

Канцэпцыя памяці

Памяць для Поля Рыкёра, — гэта амбіцыя, прэтэнзія на тое, каб захоўваць вернасьць мінуламу, прасьцей — усё тое што было, адбылося да таго, як мы выказаліся аб гэтым. Памяць можна падзяліць на памяць як накіраванасьць (visée) і памяць, якая мае на ўвазе рэч (chose visée), калі мы нешта узгадваем мы міжволі адказваем на пытаньні: «што?», «дзе?», «калі?». Такім чынам наша памяць арыентавана па часе, прывязана да пэўнага месца і ў ёй заўжды ёсьць наша суб’ектыўная ацэнка (усё праходзіць праз нашае «я»).

Памяць — захавальніца часу з аднаго боку, зь іншага памяці патрэбная мова, як сродак увасабленьня. Таму памяць выконвае функцыі сьведчаньня аб падзеях, а мова служыць для структураваньня памяці. Для Рыкёра важным пытаньне было суаднясеньне і ўзаемадзеяньне асабістай і калектыўнай памяці. Узаемадзеяньне гэтых відаў памяці важнае таму, што на падставе гэтага паўстае ідэнтычнасьць асобнага індывіда. Паводле Поля Рыкёра існуюць два спосабы дзеяньня памяці: падзеі могуць уваскрашацца ў памяці, і мець характар пачуцьця, ці падзеі прымусова мэтанакіравана шукаюцца ў памяці.

Рыкёр цалкам прымае азначэньне П’ера Нара месца памяці, дапрацоўвае яго і выкарыстоўвае ў сваіх філязофскіх разважаньнях. Аднак ён не пагаджаецца з супрацьпастаўленьнем памяці і гісторыі, як антаганістычных сутнасьцяў (Морыс Хальбвахс), у прыватнасьці ён прапануе панятак практыкуемая памяць, які мусіць азначаць прымусоўвае запамінаньне ў інтарэсах ідэалёгіі падзеяў агульнай гісторыі. Згодна Хальбвахса, такі спосаб маніпуляваньня асабістай сьвядомасьцю далёкі ад паняцьця памяці, бо ён гвалтоўна насаджваецца чалавеку і не суадносіцца зь ягонай асабістай памяцьцю.

Разьвіваючы тэорыю памяці Поль Рыкёр асаблівую увагу удзяляе маральным момантам памяці, яе дзеяньні ў грамадзтве. Таму калектыўную памяць, панятак уведзены ва ўжытак Морысам Хальбвахсам, Рыкёр надзяляе якаснай характарыстыкай і ўводзіць панятак справядлівая памяць (калектыўная памяць, якая нясе маральны абавязак ажыцьцяўляць ці спрыяць ажыцьцяўленьню справядлівасьці). Відавочна, гэта было зьвязана з падзеямі і наступствамі Другой Сусьветнай вайны ў Францыі, з той найвялікшай траўмай. Нанесенай францускаму народу, якую трэба было пераадолець. У пошуках выхаду, ці назіраючы за пасьляваеннымі падзеямі Рыкёр выпрацоўвае паняткі забыцьцё, абавязак памяці, віна і прабачэньне. На узроўні асабістай сьвядомасьці забыцьцё ня мае той фатальнай функцыі зьнішчэньня памяці, падкрэсьлівае Рыкёр, фэномэн забыцьця функцыянуе таксама і дзеля ачышчэньня памяці. І з гэтага індывідуальнага ўзроўня патрэбу забыцьця магчыма абгрунтаваць і на ўзроўні калектыўнай памяці: дзеля замірэньня між эўрапейскімі народамі пасьля вайны. З іншага боку паўстае праблема татальнага забыцьця падзей фатальных для самаідэнтычнасьці асобаў ці нацый. На падставе гэтага Рэкёр абгрунтоўвае патрэбу абавязку памяці. У сувязі з гэтай тэмай ён распрацоўвае тры ўзроўні віны калектыву ці соцыюма, а таксама шляхоў яе пераадоленьня праз прабачэньне.