Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
памылка на стагодзьдзе |
д робат дадаў: uk:Тишкевич Василь |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
[[lt:Bazilis Tiškevičius]] |
[[lt:Bazilis Tiškevičius]] |
||
[[uk:Тишкевич Василь]] |
Вэрсія ад 00:52, 11 студзеня 2011
Васіль Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1492 |
Памёр | 13 жніўня 1571 |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Тышка Каленіковіч |
Дзеці | Астафій Васілевіч Тышкевіч[d], Юры Тышкевіч і Каленік Тышкевіч[d] |
Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569). Атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5 лістапада 1569).
Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітава, Хрыса, Спорава. Трымаў Краснасельскае, Чаркаскае, Канеўскае (1536), Менскае (1544), Ваўкавыскае (1546), Пінскае (1569), Бабруйскае і Гайнаўскае староствы.
Біяграфія
Сын Тышкі Каленіковіча, брат Івана, Гаўрыла, Міхала і Лявона.
Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць Люблінскай уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву.
З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].
Двойчы браў шлюб. Ад першага з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай меў дачку Настасьсю і трох сыноў – Юрыя, Каленіка і Яўстаха. Ад другога шлюбу з Настасьсяй Сапоцькай нарадзіліся Яўстах Серафін і Аляксандра.
У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].
На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:
Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. | ||
У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча знаходзіцца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.
Крыніцы
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
- ^ Алесь Зайка. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
- Васіль Тышкевіч. Віртуальны музей горада Лагойска!. Праверана 14 сьнежня 2010 г.