НТБ-Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Перадачы: стыль, пунктуацыя
Радок 11: Радок 11:
== Перадачы ==
== Перадачы ==


Вялікая частка перадачаў рэтрансьлюецца з НТВ, але ёсьць і ўласныя: «Надвор’е», «СПРАВА ГУСТУ»
Вялікая частка перадачаў рэтрансьлюецца з НТВ, але ёсьць і ўласныя: «Надвор’е», «Справа густу».


== Лягатып ==
== Лягатып ==

Вэрсія ад 13:30, 6 студзеня 2011

«НТВ-Беларусь» — беларускі тэлеканал. Зьяўляецца ліцэнзаванай вэрсіяй каналу НТВ. Этэрнае вяшчаньне ажыцьцяўляецца з 4 ліпеня 2006 году. Вяшчальнік — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 году — адзіная вэрсія каналу НТВ, даступная ў кабельных сетках Беларусі (раней паралельна трансьляваўся «НТВ-Сьвет»). Час вяшчаньня: 6:00 — 0:30.

Праграмная палітыка

Праграмны пакет каналу фармуецца паводле прававых дамоўленасьцяў з расейскім бокам.

«НТВ-Беларусь» трансьлюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТВ. Выключэньне галоўным чынам складае ўтрыманьне, распаўсюд якога абмежавана тэрыторыяй Расіі. Як правіла, гэта перадачы іншай вытворчасьці — «Свая гульня», «Quattroruote», шматлікія фільмы і сэрыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэклямнага часу — адзін з самых запатрабаваных рэкламадаўцамі тэлеканалаў. На «НТВ-Беларусь» больш рэклямы, чым на НТВ, і з-за гэтага напрыклад, «Сёньня ў 23:15» трансьлюецца ў 23:30.

Сетка вяшчаньня каналу зрушваецца прыблізна на 1 гадзіну з-за розьніцы часавых пасаў Масквы (GMT+3) і Менску (GMT+2).

Перадачы

Вялікая частка перадачаў рэтрансьлюецца з НТВ, але ёсьць і ўласныя: «Надвор’е», «Справа густу».

Лягатып

З 4 ліпеня 2006 па 29 жніўня 2010 г. лягатып з цяперашнімі літарамі НТВ і зялёным шарыкам, унізе сіні прастакутнік са словам «Беларусь». Знаходзіўся ў левым ніжнім куце.

З 30 жніўня 2010 па цяперашні час лягатып без сіняга прастакутніка і паменшаны ў памеры ў 1,5 разу.