Лацінка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Gabix (гутаркі | унёсак)
д апоч -> апроч
Радок 1: Радок 1:
'''Лаці́нка''' ('''Łacínka''') — беларускі [[альфабэт]] паводле [[Лацінскі альфабэт|лацінскае]] ґрафікі, зь [[17 стагодзьдзе|17 стагодзьдзя]] гэта другі альтэрнатыўны беларускі альфабэт апоч [[Кірылічны альфабэт|кірыліцы]]. Лацінка базуецца на падобных прынцыпах, што і альфабэты ўсходне-эўрапейскіх моваў, як [[Польская мова|польская]], [[Чэская мова|чэская]], [[Летувіская мова|летувіская]] і іншых:
'''Лаці́нка''' ('''Łacínka''') — беларускі [[альфабэт]] паводле [[Лацінскі альфабэт|лацінскае]] ґрафікі, зь [[17 стагодзьдзе|17 стагодзьдзя]] гэта другі альтэрнатыўны беларускі альфабэт апроч [[Кірылічны альфабэт|кірыліцы]]. Лацінка базуецца на падобных прынцыпах, што і альфабэты ўсходне-эўрапейскіх моваў, як [[Польская мова|польская]], [[Чэская мова|чэская]], [[Летувіская мова|летувіская]] і іншых:


{|
{|

Вэрсія ад 10:49, 18 сакавіка 2005

Лаці́нка (Łacínka) — беларускі альфабэт паводле лацінскае ґрафікі, зь 17 стагодзьдзя гэта другі альтэрнатыўны беларускі альфабэт апроч кірыліцы. Лацінка базуецца на падобных прынцыпах, што і альфабэты ўсходне-эўрапейскіх моваў, як польская, чэская, летувіская і іншых:

Кірыліца Лацінка
А а A a
Б б B b
В в V v
Г/Ґ г/ґ H/G h/g
Д д D d
Е е Je je ці ie
Ё ё Jo jo ці io
Ж ж Ž ž
З з Z z
І і I/Ji i/ji
Й й J j
К к K k
Л л L l (мяккае) ці Ł ł (цьвёрдае)
М м M m
Н н N n
О о O o
П п P p
Р р R r
С с S s
Т т T t
У у U u
Ў ў Ŭ ŭ
Ф ф F f
Х х Ch ch
Ц ц C c
Ч ч Č č
Ш ш Š š
Ы ы Y y
Ь ь зьмякчэньне і j калі перад галоснымі
Э э E e
Ю ю Ju ju ці iu
Я я Ja ja ці ia

Дадатковыя літары беларускае лацінкі:

Ć ć для мяккага c

Ń ń для мяккага n

Ś ś для мяккага s

Ź ź для мяккага z


Гісторыя

Першыя дакумэнты на старабеларускай мове, пісаныя лацінкаю, зьявіліся ў Вялікім княстве Літоўскім пад заходне-эўрапейскім і польскім уплывам.

Першыя творы сучасные беларускае літаратуры і першая пэрыёдыка на сучаснай беларускай мове зьявіліся ў 19 стагодзьдзі таксама пісаныя лацінкаю. Многія ўласьцівасьці сучаснае беларускае кірыліцы зьявіліся ўпершыню ў Лацінцы (фанэтызм, літара ŭ/ў і інш.).

З узмацненьнем русыфікацыі, распаўсюдам расейскае мовы і, такім чынам, кірылічнае пісьменнасьці сярод насельніцтва Беларусі, беларускія публіцысты былі вымушаныя ў пачатку 20 стагодзьдзя перайсьці на кірыліцу.

У 20-30-я гады 20 ст. ў беларускіх філяляґічных колах актыўна абмяркоўваўся пераход на лацінку. Камуністычныя рэпрэсіі і СССР палітыка русыфікацыі паклалі канец гэтай дыскусіі - ужываньне лацінкі было абазначана як праява "буржуазнага нацыяналізму" і забаронена. Лацінскім альфабэтам далей карысталіся ў Заходняй Беларусі (да ўзьяднаньня з БССР у 1939 г.) і сярод эміґрацыі ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і г.д.

Сёньня лацінка даволі часта ўжываецца у беларускамоўных колах, асабліва ў Інтэрнэце.

Зьнешнія спасылкі